Любоў Кавалёва прызнаная "Чалавекам года Віцебска-2012"

2013 2013-02-11T14:25:02+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kavaleva-lubou-placha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Любоў Кавалёва.

Любоў Кавалёва.

Маці расстралянага Уладзіслава Кавалёва, якога Вярхоўны суд прызнаў вінаватым у здзяйсненні выбуху ў мінскім метро разам Дзмітрыем Канавалавым, дагэтуль не спыняе змагацца за гонар свайго сына. Яна лічыць абодвух віцебскіх хлопцаў несправядліва асуджанымі, патрабуе вярнуць ёй цела расстралянага сына ці хаця б указаць месца ягонага пахавання,  і выступае за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі.

У сваім  змаганні за жыццё сына маці прайшла ўсе магчымыя інстанцыі ў Беларусі, неаднаразова звярталася асабіста да Аляксандра Лукашэнкі, патрабуючы аб'ектыўнага разгляду крымінальнай справы, паводле якой расстралялі Ўладзіслава Кавалёва і Дзмітрыя Канавалава.

Спадарыня Кавалёва звярталася і ў міжнародныя інстанцыі. Паводле яе звароту,  Камітэт па правах чалавека ААН вырашыў, што ў дачыненьні да Уладзіслава Кавалёва былі парушаныя права на жыццё і абарону, прэзумпцыя невінаватасці і справядлівага судовага разбіральніцтва, права перагляду судовага рашэння. Таксама Беларусь, паводле высноваў КПЧ ААН, парушыла шэраг палажэнняў Пакту пра грамадзянскія і палітычныя правы.

Даведаўшыся, што паводле вынікаў онлайн-галасавання яна стала "Чалавекам года Віцебска-2012, Любоў Кавалёва сказала:

"Гэта, безумоўна прыемна, бо гэта падтрымка мне ў маіх намаганнях. Тыя, хто аддаў за мяне галасы, падзяляюць мае меркаванні, падтрымліваюць у змаганні за чэснае імя Улада. Але гэткай славай я не ганаруся: лепей бы засталіся жывыя нашы дзеці. Таму гэткая вядомасць – гэта вельмі балючы напамін пра тое, што ні Улада, ні Дзіму ўжо не вернеш".

Званне "Чалавек году Віцебска" заснавана  рэдакцыяй сайту "Народныя Навіны Віцебску",  які праводзіць онлайн-галасаванне. Сёлета ў  галасаванні ўзялі ўдзел 839 чалавек. За Любоў Кавалёву было аддадзена 293 галасы, і, такім чынам, яна набрала 35%. На другім месцы апынуўся  віцебскі актывіст, былы палітвязень Сяргей Каваленка, які атрымаў 24% галасоў.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international