Рыгор Кастусёў патрабуе перайменаванне станцыю метро "Плошча Леніна" - на "Плошчу Незалежнасці"

2013 2013-01-24T17:18:16+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kastusiou.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Рыгор Кастусёў

Рыгор Кастусёў

Рашэнне перайменаваць станцыю метро “Плошча Леніна” ў станцыю “Плошча Незалежнасці” адмысловая камісія пры Мінгарвыканкаме прыняла яшчэ ў 2010 годзе. Аднак пазней гэта самая камісія сваё рашэнне адмяніла, спаслаўшыся, што паступілі скаргі ад жыхароў горада.

Дабіцца праўды ў гэтым пытанні вырашыў намеснік старшыні Партыі БНФ Рыгор Кастусёў. Ён неаднаразова звяртаўся да мінскіх чыноўнікаў з патрабаваннем патлумачыць, чаму дагэтуль станцыя метро не была перайменаваная. Таксама ён заклікаў неабыякавых грамадзянаў пісаць звароты ў Мінгарвыканкам.

"Адказы на ўсе мае запыты падпісвае намеснік старшыні Мінгарвыкама Ігар Карпенка, які з’яўляецца кіраўніком Камуністычнай партыі Беларусі. Я хачу, каб мінчукі, грамадзяне Беларусі звярнулі ўвагу на гэтую падзею, каб пісалі звароты да ўладаў з патрабаваннем перайменаваць станцыю метро “Плошча Леніна” - на станцыю метро “Плошча Незалежнасці”, - кажа палітык. 

У адказе, які атрымаў Рыгор Кастусёў, адзначаецца, што прапанова пра змену назвы станцыі метро была апублікавана ў СМІ, пасля чаго жыхары горада пачалі пісаць, што яны супраць такога рашэння. Пры гэтым чыноўнікі чамусьці не хочуць публічна прадставіць так званыя скаргі ад жыхароў.

Адказ, які атрымаў Рыгор Кастусёў ад Мінгарвыканкама

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international