Вяскоўцы з Кобрынскага раёна скардяцца на высяленне з “прэзідэнцкіх” дамоў

2012 2012-12-14T11:33:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bystryca-kobrynski_rajon.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
“Прэзідэнцкія” дамы ў вёсцы Залессе Кобрынскага раёна (Фота virtual.brest.by)

“Прэзідэнцкія” дамы ў вёсцы Залессе Кобрынскага раёна (Фота virtual.brest.by)

Каб дамагчыся праўды ў справе захавання даху над галавой, людзі кажуць пра намер паехаць у Мінск і трапіць на прыём да Аляксандра Лукашэнкі.

Як распавядаюць жыхары вёскі Залессе, праблемы пачаліся з таго часу, як тры гады таму мясцовую стратную аграгаспадарку “Быстрыца” набыў бізнесовец з Італіі і праз сваю кампанію “Бісола Габрыэле Фарм” утварыў прыватную ферму. Новы ўладальнік пачаў жорстка кантраляваць працоўную дысцыпліну, звольніў шмат мясцовых рабочых і паставіў пытанне пра іх высяленне са службовага жылля (так званых “прэзідэнцкіх” дамоў, што засталіся ад былога калгаса). Нават цяперашнія рабочыя на ферме, што жывуць у гэтых дамах, пазбаўлены магчымасці выкупіць жыллё ва ўласнасць. Разам з тым, апошнім часам у гаспадарку былі прынятыя грамадзяне Украіны, якім таксама патрабуецца часовае жыллё.    

Прадстаўнік італьянскага бізнесоўца запэўнівае, што ўсе свае абавязкі інвестар выконвае і ніякіх парушэнняў закону з яго боку няма. Таму шукаць праўды жыхары “прэзідэнцкіх” домікаў з Кобрынскага раёна збіраюцца ў беларускай сталіцы. “Мы ўжо абмяркоўвалі паміж сабой гэтае пытанне, - кажа мясцовая жыхарка Марына. – Хочам паехаць у Адміністарцыю прэзідэнта. Калі не здолеем трапіць да Аляксандра Лукашэнкі, дык хай сустрэнуцца з намі яго падначаленыя. Бо мы хочам працаваць і жыць на гэтай зямлі, але нас пазбаўляюць працы і не даюць выкупіць дом. Трэба неяк разабрацца ў гэтай сітуацыі”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international