Маці расстралянага Уладзіслава Кавалёва па-ранейшаму хоча трапіць на прыём да Лукашэнкі

2012 2012-03-17T20:25:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kavaliova-lubou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Любоў Кавалёва

Любоў Кавалёва

Любоў Кавалёва ніколі не верыла ў вінаватасць сына, асуджанага да вышэйшай меры за тэракт у мінскім метро. І нават пасля таго, як прысуд быў выкананы, яна хоча змагацца – цяпер ужо дзеля памяці Уладзіслава.

Атрымаўшы з Вярхоўнага суду даведку пра тое, што Уладзіслаў Кавалёў расстраляны, яго маці  ня можа прыйсці ў сябе ад шоку:

- Я падрыхтавала звароты да Пуціна і Мядзьведзева, адаслала лісты нашым дэпутатам, каб паўплывалі на Аляксандра Лукашэнку, каб быў уведзены мараторый на смяротнае пакаранне. Мы так шмат не паспелі зрабіць! Яшчэ не разгледжана наглядная скарга, не разгледжаны наш зварот у ААН. І я прасіла, каб прыпынілі,  не выконвалі прысуд, пакуль з ААН не адкажуць! Але гэта было ўжо позна… 11 сакавіка я бачыла сына апошні раз, са мной усе былі падкрэслена ветлівыя ў СІЗА КДБ, і толькі цяпер я разумею, што гэта было не проста так… А праз два дні да Улада не дапусцілі адваката, сказаўшы, што такога зняволенага Кавалёва ў СІЗА КДБ няма. Але я спадзявалася да апошняга!"

Маці пакаранага за тэракт Уладзіслава Кавалёва кажа, што такое паспешлівае пакаранне  - гэта помста за тое, што яна змагалася за сына:

- Мяне ўжо ўпікалі тым, што я нібыта звязалася з апазіцыяй, што дарма ездзіла да еўрапейскіх палітыкаў. І нават абвінавачвалі ў тым, што я звярнулася да праваабаронцаў – маўляў, усё было б добра, каб я толькі ціха прасіла памілаваць сына. Гэта не так. Па-першае, апазіцыя тут ні пры чым – што я ні рабіла, я рабіла гэта сама, пакладаючыся толькі на сябе. А дапамагалі мне многія – бо нават пацярпелыя ад тэракту не верылі следству і суду, не верылі ў вінаватасць Улада. А па-другое, мы маем прыклад Дзімы: яго сям'я не звярталася нікуды. А прысуд быў адзін, і вынік – той самы!"

Любоў Кавалёва кажа, што хоча трапіць на аўдыенцыю да Аляксандра Лукашэнкі, бо ў яе ёсць, што там сказаць. Дый проста хочацца зазірнуць у вочы чалавеку, ад якога ўсё залежала – і які паставіў апошнюю кропку ў справе тэракту, дзе засталося шмат белых плямаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international