viasna on patreon

Студэнтаў працягваюць адлічваць за ўдзел у акцыях пратэсту

2012 2012-02-16T08:35:14+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/shuleika.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывістку “Маладога фронту” Насту Шулейка адлічылі з Інстытута журналістыкі БДУ. Пра гэта дзяўчына даведалася якраз на Дзень святога Валянціна.

Наста неаднаразова затрымлівалася за ўдзел у акцыях пратэсту, што і паслужыла прычынаю адлічэньня. Так, пасьля першага затрыманьня за акцыю ў падтрымку праваабаронцы Алеся Бяляцкага 25 лістапада 2011 года, кіраўніцтва інстытута вынесла ёй вымову. Пад час акцыі 19 сьнежня, прысвечанай гадавіне трагічных падзеяў на Плошчы Незалежнасьці, Насту затрымалі ля Чырвонага касцёлу, а назаўтра пакаралі штрафам. Яе таксама  затрымлівалі і 31 сьнежня каля Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна. Тады яе пакаралі штрафам у памеры 20 базавых велічынь (700 тысяч рублёў), а Новы Год яна сустрэла ў камеры.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства