viasna on patreon

З Сяргеем Каваленкам у СІЗА сустрэўся адвакат

2012 2012-01-05T11:11:42+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/kavalenka_s.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Каваленка. Фота Радыё Свабода

Сяргей Каваленка. Фота Радыё Свабода

Па просьбе жонкі і маці віцебскага актывіста адвакат спрабаваў пераканаць Сяргея спыніць галадоўку, распачатую  17 дзён таму на знак пратэсту супраць крымінальнага абвінавачання. Аднак сябар КХП БНФ заявіў, што будзе стрымаць галадоўку да моманту свайго вызвалення.

Пра  навіны, якія даведалася пасля візіту адваката, жонка зняволенага сябра КХП БНФ распавяла настунае:

“Ён адмаўляецца спыніць галадоўку, катэгарычна і цвёрда. Я, канешне, паспрабую сама яшчэ яго пераканаць, але баюся, што не ўдасца – Сяргей чалавек прынцыповы і сваё слова заўжды трымае. І хаця адвакат сказаў, што выглядае Сяргей здавальняюча, і што яго перыядычна аглядае медработнік, мне на сэрцы дужа цяжка”.

Алена Каваленка напісала заяву, каб ёй дазволілі спатканне з мужам. Таксама яна хоча прасіць сустрэчы з медработнікамі СІЗА, каб даведацца пра стан ягонага здароўя ды атрымаць дазвол на перадачу мінеральнай вады для Сяргея.

Віцебскага актывіста змясцілі ў СІЗА два тыдні таму. Супраць яго распачалі крымінальную справу паводле артыкулу 415 “Ухіленне ад адбывання пакарання” нібыта за парушэнне рэжыму падчас “хатняй хіміі”. Тры гады ўмоўнага пакарання яму прысудзілі ў 2010 годзе за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на гарадской навагодняй елцы ў Віцебску. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства