viasna on patreon

У Віцебску забаранілі ўжо другі пікет да Дня правоў чалавека

2011 2011-12-08T17:16:29+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/deklaracyja09.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заяўку на пікет, прымеркаваны да ўгодкаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, падаваў праваабаронца Леанід Свецік. Адмову прыйшла ад кіраўніка Чыгуначнай раённай адміністрацыі Юрыя Панфілава, нядаўна прызначанага на гэтую пасаду. І гэта ўжо другая забарона на пікет да 10 снежня, вынесеная спадаром Панфілавым.

Прычына забароны стандартная: на думку чыноўніка, арганізатары пікетавання не выканалі патрабаванне гарвыканкаму, згодна з якім у выпадку, калі мерапрыемства праводзіцца без удзелу дзяржавы, да заяўкі на яго трэба прыкласці дамовы з міліцыяй, медыкамі і ЖКГ. Але “віцебскія праваабаронцы лічаць, што раз органы дзяржаўнай улады самі прызначылі месца для правядзення пікету -- значыць, ён ладзіцца з удзелам дзяржавы, і таму не падпадае пад дзеянне згаданага патрабавання. У заяўцы, пададзенай у адміністрацыю раёну, на гэта звярталася асаблівая ўвага”, -- паведамляе праваабарончы сайт “Віцебская вясна”.

Некалькі дзён таму паводле аналагічных прычынаў быў забаронены пікет, на які падавала заяўку актывістка Алена Фаміна, давераная асоба Дзмітрыя Уса падчас мінулых прэзідэнцкіх выбараў. Пікет таксама быў прымеркаваны да гадавіны прыняцця  Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека 10 снежня. А яшчэ падчас пікету арганізатарка меркавала запісаць ахвотных у ініцыятыўную групу прыхільнікаў  прапановы спадара Уса, каб унесці змены ў выбарчае заканадаўства.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства