Каля будынка амбасады Беларусі ў Парыжы FIDH заклікала да вызвалення Алеся Бяляцкага

2011 2011-11-26T01:54:49+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/paris-25.11.2011a.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя FIDH ля беларускай амбасады ў Парыжы супраць прысуду Алесю Бяляцкаму (25.11.2011)

Акцыя FIDH ля беларускай амбасады ў Парыжы супраць прысуду Алесю Бяляцкаму (25.11.2011)

Сябры FIDH, якія прыехалі з усіх куткоў свету, сабраліся ў гэтую пятніцу, 25 лістапада, ля Амбасады Рэспублікі Беларусь, каб асудзіць прысуд (да чатырох з паловай гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму), вынесены напярэдадні Алесю Бяляцкаму, віцэ-прэзідэнту FIDH і прэзідэнту праваабарончага цэнтра "Вясна". Яны зноў заклікалі да неадкладнага і безумоўнага вызвалення Алеся Бяляцкага і да зняцця з яго ўсіх абвінавачванняў.



 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

"Сёння, пасля шакуючага вердыкта суда супраць Алеся Бяляцкага, FIDH і яе сяброўскія арганізацыі хацелі б выказаць сваё глыбокае абурэнне. Мы рашуча асуджаем гэты неправамерны прысуд, вынесены ў ходзе замоўленага ўладамі судовага працэсу. Мы хочам, каб беларускія ўлады ведалі, што мы будзем штодня працягваць дамагацца вызвалення Алесь да тых часоў, пакуль ён не апынецца на свабодзе", - сказала Суэр Белхасен, Прэзідэнт FIDH.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Амбасадар Беларусі ў Францыі адмовіўся прыняць дэлегацыю FIDH. Адкрыты ліст FIDH Прэзідэнту Лукашэнку таму быў перададзены праз паштовую скрыню амбасады, да якой дапусцілі толькі двух прадстаўнікоў FIDH.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Сотні паветраных шароў былі выпушчаныя ў неба ў гонар Алеся Бяляцкага.

Акцыі падтрымкі і салідарнасці з Алесем прайшлі сёння па закліку FIDH ў многіх гарадах свету, у тым ліку Брусель, Буэнас-Айрэс, Санкт-Пецярбург, Тбілісі, Ерэван, Бішкек, Хельсінкі, Заграб.

Прагледзець больш здымкаў з парыжскай акцыі

Выступ Суэр Белхасэн на маніфестацыі ля Амбасады Беларусі ў Парыжы 25 лістапада 2011г.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international