viasna on patreon

У Санкт-Пецярбургу затрымалі ўдзельнікаў пікетаў супраць асуджэння Алеся Бяляцкага (фотарэпартаж)

2011 2011-11-26T01:39:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/picier-25.11.11.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Затрыманых ля будынку консульства Беларусі ў Санкт-Пецярбургу Ганну Удзьяраву і Філіпа Кастэнку з АДЦ «Мемарыял», дзякуючы ўмяшанню парыжскага офіса FIDH, намаганням калегаў і адвакатаў, бліжэй да ночы адпусцілі з аддзялення паліцыі. "Вясна" выказвае сваё шкадаванне з нагоды гэтага затрымання і шчыра дзякуе калегам за вельмі каштоўны для нас жэст салідарнасці.

"Дарэчы, іншыя затрыманыя ў аддзеле (большасць з якіх былі мігранты) паставіліся да нас з ухвалой і спачуваньнем, распытвалі, хто такі Алесь (пакуль нашыя плакаты не канфіскавалі як "незаконныя") ", - дзеліцца Ганна. - І спадзяюся, што калегам з "Вясны" стала хоць крыху цяплей ад нашай шчырай праявы салідарнасці - уласна, гэта і было галоўнай мэтай нашай акцыі і, я думаю, што ў гэтым сэнсе яна ўдалася ..."

***

Затрыманых ля будынку консульства Беларусі ў Санкт-Пецярбургу Ганну Удзьяраву і Філіпа Кастэнку з АДЦ «Мемарыял» да гэтага часу трымаюць у 78-ым аддзяленні паліцыі. Праваабаронцаў, затрыманне якіх праходзіла з прымяненнем сілы, абвінавачваюць у непадпарадкаванні паліцыі.

Па словах іх калегаў, пікет каля консульства Беларусі, запланаваны на 25 лістапада, праваабаронцы спрабавалі ўзгадніць за чатыры дні, але ім было адмоўлена па нейкіх фармальных прычынах. Тады яны заявілі пра намер правесці сёння ў 16 гадзін адзіночныя пікеты ў знак пратэсту супраць асуджэння Алеся Бяляцкага.

Адна з пікетчыц прыйшла раней - каля консульства яшчэ не было паліцыі. Але а 16-ай гадзіне пад'ехалі машыны і з'явіліся людзі ў форме. Калі да консульства падышлі праваабаронцы з «Мемарыяла» Ганна Удзьярава і Філіп Кастэнка, якія сталі на адлегласці больш за 30 метраў адзін ад другога (паколькі пікеты былі адзіночныя) і разгарнулі плакаты ў абарону Алеся Бяляцкага, да іх адразу падышлі супрацоўнікі паліцыі. Плакаты спрабавалі забраць "як незаконныя", Ганну і Філіпа затрымалі і сілай (Філіпа неслі) даставілі да машыны. Павезлі спачатку ў адно аддзяленне паліцыі, потым - у іншае, 78-ае, дзе яны знаходзяцца і цяпер.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Падставай абвясціць іх дзеянні незаконнымі прызналі тое, што, хоць яны і стаялі не разам, але пікетавалі "той жа юрыдычны адрас" - гэта значыць, консульства, а значыць - разам, два чалавека, а не адзін!

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Пасля затрымання Філіпа і Ганны да консульства Беларусі накіравалася адна з заяўніц пікету, дырэктар АДЦ «Мемарыял» Вольга Абраменка, якая стала сведкай затрымання. Яна трымала ў руках паветраныя шары і прымацаваны да іх плакат "Свабоду Алесю Бяляцкаму".

 

Да яе таксама падышлі паліцыянты, праверылі і перапісалі дакументы, выведалі, хто такі Алесь. Вольгу спрабавалі абвінаваціць у незаконным шэсці, паколькі яна ішла да консульства, а не стаяла на месцы. Але ўсё-ткі яе не затрымалі, бо яна сапраўды засталася ў поўнай адзіноце, але запатрабавалі, каб яна стаяла, а не "ішла".

Задержание Филиппа Костенко у консульства Беларуси в Санкт-Петербурге

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства