viasna on patreon

Прысуд Алесю Бяляцкаму: 4,5 гады ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці

2011 2011-11-24T11:08:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/bialiacki_sud3.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

Суддзя суду Першамайскага раёна Менска Сяргей Бандарэнка абвесціць прысуд віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, старшыні праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму.

У залі суду – кіраўнікі дыпляматычных місіяў ЗША, Францыі, Вугоршчыны і Нямеччыны, праваабаронцы зь Беларусі, Расеі і Францыі. Дзясяткі фота- і відэакамэраў.

Месцаў усім не хапіла. Многія стаяць у праходах. Прыйшлі таксама: былы кандыдат на прэзыдэнта Ўладзімер Някляеў, праваабаронца Людміла Гразнова, літаратар Алесь Пашкеквіч і Эдуард Акулін. Сабралася больш за сто чалавек.

11.00 Паседжаньне пачалося. Судзьдзя Сяргей Бандарэнка чытае прысуд. На просьбу Бяляцкага зачытваецца ўвесь прысуд. А выніковая частка будзе перакладацца на беларускую мову. Судзьдзя чытае: суд устанавіў ухіленьне Бяляцкага ад падаткаў, зачытвае тыя ж лічбы атрыманых ім прыбыткаў, што і называліся пракурорам. Судзьдзя чытае скарагаворкай. Ён запавольвае чытаньне толькі на лічбах (Радыё Свабода).

11-20. Суд прызнаў віну даказанай.

Тацяна Равяка дастала вялікі плакат "Свабоду Бяляцкаму" з партрэтам правабаронцы за кратамі. Ахова і судзьдзя ніяк не рэагуюць.Равяка павярнула плякат, каб бачылі ва ўсіх кутках залі. На плакаце напісана: «Свабоду Алесю Бяляцкаму, віцэ-прэзыдэнту міжнароднай федэрацыі правоў чалавека». (Радыё Свабода).

11-30. Суддзя суду Першамайскага раёна Менска Сяргей Бандарэнка абвясціў прысуд віцэ-прэзідэнту Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, старшыні праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесю Бяляцкаму: 4,5 гады ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці. Маёмасьць абвінавачанага, у тым ліку і зарэгістраваную на іншых асобаў, адабраць дзеля выкананньня прысуду.

Паводле рашэньне суду, Бяляцкі мусіць сплаціць 721 мільёнаў стратаў і 36 мільёнаў дзяржаўнай пошліны.

11-50. Людзі не разыходзяцца. Амбасадар Літвы выказаў падтрымку жонцы Бяляцкага.

Злучаныя Штаты Амерыкі заклікаюць беларускі ўрад вызваліць праваабаронцу Алеся Бяляцкага і ўсіх палітвязьняў "неадкладна і безумоўна". Пра гэта заявіў журналістам 24 лістапада часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі Майкл Скэнлан адразу пасля вынясеньня прысуду Бяляцкаму, паведамляе БелаПАН.

Алесь БЯЛЯЦКI: «Жыве “Вясна”!»

Жонка Алеся Бяляцкага: Прысуд чаканы

Танны газ забяспечаны: Бяляцкі атрымаў 4,5 года калоніі ўзмоцненага рэжыму

МЗС Польшчы: Гэта прысуд правам чалавека ў Беларусі

Валянцін Стэфановіч: "Мы будзем змагацца да апошняга"

Алесь Беляцкий приговорен к четырем с половиной годам лишения свободы в колонии усиленного режима

Приговор Беляцкому — набор геополитических факторов

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства