Барысаўская "раёнка" далучылася да кампаніі шэльмавання Алеся Бяляцкага

2011 2011-11-17T11:23:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/adzinstva.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Газета Барысаўскага раённага выканаўчага камітэта «Адзiнства» у сваім апошнім нумары (2011/11/16 № 70) далучылася да кампаніі шэльмавання кіраўніка Праваабарончага цэнтра "Вясна" і віцэ-прэзідэнта FIDН Алеся Бяляцкага.

Пасквіль пад назвай «Таямніцы палітбізнеса», апублікаваны раней у круглянскай «раёнцы» і гарадзенскай газеце апублікаваны 16 лістапада і ў газеце Барысаўскага раённага выканкама «Адзiнства».

Пераказваць ананімны пасквіль сэнсу не мае. З першай да апошняй літары - альбо наўмысная хлусьня, альбо падтасоўка фактаў.

Нагадаем, што суд над вядомым праваабаронцам яшчэ працягваецца, але, здаецца, у барысаўскай раёнцы пра такое паняцце, як «прэзумпцыя невінаватасці» ніхто і не чуў.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international