Віктара Чайкоўскага дапыталі ў КДБ па справе аб масавых беспарадках

2011 2011-02-03T17:59:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Брэстаўчаніна Віктара Чайкоўскага, давераную асобу кандыдата ў прэзідэнты на выбарах-2010 Мікалая Статкевіча, 3 лютага дапыталі ў КДБ па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Мінску.

"З мяне ўзялі падпіску аб невыдаванні. І магу сказаць толькі тое, што мяне дапытвалі як сведку па гэтай справе, — паведаміў БелаПАН Чайкоўскі. — Мне незразумела, якім я магу быць сведкам, таму што днём 19 снежня мяне затрымалі ў Брэсце і змясцілі ў ІЧУ за нібыта нецэнзурную лаянку. Яшчэ ў мяне склалася ўражанне, што ў следства няма нічога істотнага на Статкевіча і шукаюцца хоць якія-небудзь зачэпкі".

Як зазначыў Чайкоўскі, яго дапытвалі ў КДБ дзе гадзіны.

Дапоўнім, што 20 снежня суд Ленінскага раёна Брэста прызнаў Чайкоўскага вінаватым ва ўчыненні правапарушэння, прадугледжанага артыкулам 17.1 КоАП (дробнае хуліганства), і прыгаварыў да трох сутак адміністрацыйнага арышту

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international