Ператрусы ў Гомелі, Жлобіне, Мядзелі і Маладэчна (Аднаўляецца)
У другой палове дня пачаўся ператрус у Маладзечне, па месцы прапіскі грамадскага актывіста Яна Лагвіновіча. Самога яго ў кватэры няма, там знаходзіцца яго маці. Ян Лагвіновіч — кіраўнік грамадскай ініцыятывы «За Маладзечна!», сябра ініцыятыўнай групы Рыгора Кастусёва і Алеся Міхалевіча. Ператрус працягваўся на працягу больш чым 3 гадзінаў, яго праводзілі маёр міліцыі ў цывільным і невядомы чалавек таксама ў цывільным (верагодна, супрацоўнік КДБ). Была прадстаўлена пастанова на правядзенне ператрусу, датаваная яшчэ 24 снежня (Ян Лагвіновіч у гэты час адбываў 10-сутачны адміністратыўны арышт).
12-30. 6 студзеня назіральніку "За свабодныя выбары" Зміцеру Вінаградаву патэлефанавалі з Мядзельскага КДБ і паведамілі, што ў яго на кватэры маюць намер «правесці следчыя дзеянні ". Прасцей кажучы, ператрус. Сам Зьміцер Вінаградаў знаходзіцца ў 30 кіламетрах ад горада - праца ў яго звязана з раз'ездамі.
12-20. Зараз адбываецца ператрус у Валерыя Рыбчанкі, грамадскага распаўсюдніка газеты «Товарищ» са Жлобіна.
6 студзеня дома ў Дзмітрыя Апішава ў Менску быў праведзены ператрус, у выніку якога было забранае верхняе адзенне. Сам ён па крымінальнай справе аб масавых беспарадках.
11-05. Супрацоўнікі КДБ праводзяць вобыск у прыватным доме, у якім арандуе памяшканне пад офіс абласная арганізацыя АГП. Пра гэта паведаміў БелаПАН па тэлефоне праваабаронца Леанід Судаленка
11-00 Ператрус у межах крымінальнай справы па арт. 293 КК РБ следчыя органы праводзяць у гомельскага каардынатара партыі БХД Кастуся Жукоўскага.
У той жа час супрацоўнікі КДБ настойліва патрабуюць ад маці моладзевага актывіста Яўгена Якавенкі, каб яна адчыніла дзверы.