У КДБ не толькі дапытваюць, але і схіляюць да патрэбных следству паказаньняў
https://spring96.org/be/news/40446
2011
2011-01-06T09:11:03+0200
2011-01-06T09:11:03+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/kgbrb.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Актывістаў “Маладога фронту” Валерыя Мацкевіча і Міколу Дземідзенку 5 студзеня дапытвалі ў КДБ ў якасьці сьведкаў па крымінальнай справе аб масавых беспарадках у Менску, што адбыліся 19 сьнежня.
Зранку на допыт выклікалі Мацкевіча, а
пасьля абеду Дземідзенку.
Прычым, большасць пытаньняў тычылася якраз не акцыі пратэсту, а дзейнасьці
моладзевай арганізацыі і лідэраў “Маладога фронту”.
Як паведамілі актывісты, пад час амаль пяцігадзіннага допыту іх спрабавалі схіляць да дачы паказаньняў супраць сваіх паплечнікаў.