Актывіст кампаніі “Гавары праўду” з допыту не вярнуўся. Яго трымаюць у ІЧУ на Акрэсціна
https://spring96.org/be/news/40421
2011
2011-01-05T14:49:00+0200
2011-01-05T14:49:00+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/peratrusy.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Уначы прайшоў ператрус на кватэры, якую здымаў актывіст кампаніі “Гавары праўду” Павел Вінаградаў са сваёй дзяўчынай. Ператрус праводзіў следчы Першамайскага РУУС Менска Фіцэр Аляксандр.
Самога Паўла адразу павезлі на допыт, з якога ён дагэтуль не вярнуўся. Ператрус доўжыўся да 5 гадзін раніцы і праходзіў у прысутнасьці гаспадыні кватэры і суседзяў.
Па папярэдняй інфармацыі Паўла Вінаградава дапытваюць зараз у ІЧУ на Акрэсціна.