viasna on patreon

Ператрусы працягваюцца (дадаецца)

2011 2011-01-04T18:35:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/perasled.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Адзін з лідараў прадпрымальніцкага руху Алесь Макаеў паведаміў праваабаронцам, што ў гэтыя хвіліны да яго на кватэру прыйшлі праводзіць ператрус. Сам Алесь зараз не дома, яго толькі вызвалілі з Жодзінскай турмы, дзе ён адбываў 15 сутак арышту. Пра ператрус Макаеву паведаміла жонка па тэлефоне.

***
Прайшоў ператрус на кватэры моладзевага актывіста Андрэя Прасняка. Яго ў гэты час дома не было, у кватэры знаходзіліся бацькі Андрэя. Супрацоўнікі КДБ канфіскавалі ноўтбук, 26 кампакт-дыскаў і 140 значкаў "Бой падушкамі". Бацькам пакінулі копію пратакола. 

***
Дэмакратычны актывіст Аляксандр Пяткевіч паведаміў праваабаронцам пра ператрус, які ў яго на кватэры сёння правялі супрацоўнікі КДБ. У выніку былі сканфіскаваны кампутар і носьбіты інфармацыі.

На заўтра а 10-ай гадзіне Аляксандра выклікаюць на допыт у КДБ.

* * *

4 студзеня ў другой палове дня (у 17 гадзінаў) пачаўся ператрус у Святланы Навумавай – палітолага, даверанай асобы Ўладзімера Някляева. Некалькі дзён таму яна была на допыце ў КДБ.

 * * *

Таксама адбыўся ператрус на офісе сустаршыні Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Георгія Дзмітрука. Дзмітрук быў адзіным сустаршынём БХД, хто не быў арыштаваны пасля 19 снежня. Пры ператрусе забралі кампутар.

Самога Дзмітрука выклікалі на допыт у КДБ на 5 студзеня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства