viasna on patreon

Рымашэўскага адпусцілі

2011 2011-01-03T11:10:42+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Уначы з 31 снежня на 1 студзеня пад падпіску аб нявыездзе быў адпушчаны экс-кандыдат Віталь Рымашэўскі.
У Беларускай хрысціянскай дэмакратыі пацвердзілі гэтую інфармацыю. "Наша ніва"піша, што з самім Рымашэўскім звязацца не ўдалося, паколькі 3 студзеня раніцай ён быў на допыце ў КДБ.
Але, як паведамілі ў БХД, афіцыйным падставай для вызвалення стала "напісанне тлумачальнай запіскі на імя Лукашэнкі ". 4студзеня Рымашэўскі дасць прэс-канферэнцыю, на якой раскажа падрабязнасці свайго выхаду на волю.
Дададзім, што захаваліся шматлікія фота-і відэаматэрыялы, на якіх відаць, як 19 снежня Рымашэўскі спыняе правакатараў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства