viasna on patreon

Маладэчна: Праваабаронца чакае адказу з пракуратуры

2010 2010-12-18T17:46:31+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/hvoscik_a.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Аляксей  Хвосцік

Праваабаронца Аляксей Хвосцік

Праваабаронца Аляксей Хвосцік чакае адказ на сваю заяву, пададзеную 14 снежня ў пракуратуру па фактах прымусу да галасавання ў Маладэчна на СП "Мінскі мэблевы цэнтр" і Радашковіцкім керамічным заводзе, аб чым раней пісалі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

У заяве адзначана: з паведамлення аб дадзеных фактах вынікае, што арганізацыю прымусовага датэрміновага галасавання ажыццяўляла група службовых асоб па папярэдняй змове з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў. Відавочна, што грубае парушэнне закону з боку службовых асоб падмацавана пачуццём сваёй беспакаранасці.

У заяве праваабаронца просіць, каб у адносінах да вінаватых кіраўнікоў СП "Мінскага мэблевага цэнтру", немесніка генеральнага дырэктара па ідэалагічнай працы Мікалая Цюракіна і кіраўніцтва Радашковіцкага керамічнага завода была ўзбуджана крымінальная справа па адпаведных артыкулах.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства