viasna on patreon

Радашковічы: Не прагаласуеш датэрмінова – развітвайся з працай

2010 2010-12-13T16:35:35+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/radashkovichy-zavod.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кіраўніцтва Радашковіцкага керамічнага заводу правяло агульны сход, дзе абвясціла падначаленым, што датэрміновае галасаванне для кожнага з’яўляецца абавязковым. Таго, хто знойдзе прычыну не галасаваць з 14 па 18 снежня ўключна, пагражаюць нядопускам да працоўнага месца і неатрыманнем у канцы года прэміі.

Пра гэта паведамілі самі супрацоўнікі керамічнага завода, што ў Радашковічах, пагадзіўшыся размаўляць толькі на ўмовах ананімнасці. Дарэчы, менавіта ў гэтым гарадскім пасёлку, пры ўсёй яго чысціні і добраўпарадкаванасці, беспрацоўе ў апошнія гады стала адным з найбольш высокіх па Мінскай вобласці. Частка жыхароў вымушана ездзіць на працу ў Мінск за 40 кіламетраў альбо ў яго бліжэйшае наваколле. Практычная немагчымасць альтэрнатыўнага працаўладкавання на месцы і прымушае супрацоўнікаў керамічнага завода, аднаго з галоўных прадпрыемстваў у радашковічах, трымацца за працоўныя месцы. “Цяпер мы загнаныя ў кут, што будзем рабіць, пакуль не вырашылі”, -- прызнаюцца працаўнікі.      

“Правабаронцы за свабодныя выбары”

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства