Маладэчна: Прымусовае галасаванне арганізоўвае кіраўніцтва “Мінскага мэблевага цэнтру"
Першым на заклік “Праваабаронцаў за свабодныя выбары” адазваўся жыхар Маладэчна. Ён паведаміў, што на СП "Мінскі мэблевы цэнтр", якое знаходзіцца ў Маладэчна па вул. Вялікі Гасцінец, 31а, усім кіраўнікам падраздзяленняў прадпрыемства (начальнікам аддзелаў, цахоў, майстрам зменаў) раздалі паперы для ўліку прагаласаваўшых – памятку “Парадак прадастаўлення інфармацыі пра ход галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь” і “Узор запаўнення вынікаў выбараў”.
Усе прагаласаваўшыя працаўнікі прадпрыемтва абавязаны патэлефанаваць і паведаміць пра гэта сваім непасрэдным начальнікам. Арганізацыяй гэтага працэсу займаецца намеснік гендырэктара па ідэалагічнай працы, ён жа начальнік аддзела кадраў і рэжыму, Цюракін Мікалай Андрэевіч. Да таго ж сп.Цюракін уваходзіў у ініцыятыўную групу па вылучэнні кандыдатам у прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі і на прадпрыемтсве збіраў подпісы ў падтрымку дзеючага прэзідэнта ў працоўны час.
На здымках: Сканаваныя копіі дакументаў, даведзеных да кіраўніцтва СП "Мінскі мэблевы цэнтр"
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”