viasna on patreon

Давайце разам скажам “Не!” прымусоваму галасаванню

2010 2010-12-12T23:44:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nerf.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кампнаія “Праваабаронцы за свабодныя выбары”  распачынае збор фота- і відэаматэрыялаў пра факты прымусу выбаршчыкаў да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні.

Шаноўныя грамадзяне, калі вы сталі ахвярамі ці сведкамі прымусу з боку адміністрацый арганізацый (прадпрыемстваў, навучальных установаў, адміністрацыі інтэрнатаў і г.д.), дзяржаўных органаў ці службовых асобаў і здолелі зняць гэтыя факты на відэа, дасылайце гэтыя матэрыялы на ўказаны адрас элеткронай пошты: 2010prymus@gmail.com 

Таксам дасылайце фота абвестак, якія сведчаць аб прымусовым характары датэрміновага галасавання (графікі галасавання, патрабаванні аб інфармаванні адміністрацыі арганізацый аб вашым удзеле ў датэрміноым галасаванні і інш.)

Усе атрыманыя фота- і відэаматэрыялы будуць выстаўляцца на сайце. Мы гарантуем вашую ананімнасць.

Згодна з дзеючым выбарчым заканадаўствам, удзел у выбарах носіць добраахвотны характар і ніхто не мае права прымушаць грамадзянаў да ўдзелу  ці няўдзелу ў выбарах. Прымус да ўдзелу ў датэрміновым галасаванні з’яўляецца грубым парушэннем дзеючага заканадаўства і цягне за сабой ўстаноўленую законам адказнасць для асобаў, якія ажыццяўляюць такі прымус.

Усе такія факты павінны стаць публічнымі. Пра гэтыя факты павінны даведацца ўся беларуская грамадскасць, міжнародныя назіральнікі, а дзяржаўныя органы павінны даць гэтым фактам адпаведную прававую ацэнку.

Давайце разам скажам “Не!” прымусоваму галасаванню!

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства