Бабруйск: Супрацоўнікаў дзіцячых садкоў папярэдзілі загадзя

2010 2010-11-19T17:24:45+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/detsad.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Выхавацелька аднаго з дзіцячых садкоў Першамайскага раёна горада распавяла бабруйскім праваабаронцам, што на працы з імі правялі “ідэалагічную размову”.

- Нас сабралі і папярэдзілі, каб нават не планавалі галасаваць на выбарах за некага, акрамя Лукашэнкі. Сказалі, што начальнік аддзела адукацыі Першамайскага раёна Андрэй Болатаў будзе сачыць за гэтым. Калі начальства даведаецца, што я аддала голас за “апазіцыянера”, можна пачынаць шукаць іншую працу, - распавяла жанчына.

Гэта ўжо не першы выпадак, калі бабруйчанаў папярэджваюць на працы, каб яны галасавалі “правільна”. Нагадаем, што падобныя гісторыі адбываліся ўжо падчас збору подпісаў. Пры гэтым, якім чынам начальства будзе адсочваць іх “галачкі” ў дзень галасавання, людзі не ведаюць. Але кажуць аб тым, што “на ўсялякі выпадак” прагаласуюць так, як ім загадалі.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international