Валянцін Стэфановіч: Гэта маштабная акцыя, непасрэдна зьвязаная с пачаткам прэзідэнцкай кампаніі

2010 2010-05-18T15:09:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/valiancin_stefanovich.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч

Па ўсёй краіне праводзяцца вобшукі ў офісах дэмакратычных актывістаў грамадзянскай ініцыятывы "Гавары праўду". Юрыст і правабаронца Валянцін Стэфановіч каментуе сітуацыю:

- Гэта вельмі нагадвае падзеі перад прэзідэнцкімі выбарамі 2006 году, калі па ўсёй Беларусі пракаціліся вобшукі на офісах неўрадавых арганізацыяў па пастанове таксама пракуратуры Менску па крымінальнай справе па "Партнерству". Але ў дадзеным выпадку адметным зьяўляецца тое, што сама санкцыя пракурора нават не гаворыць, у межах якой справы праводзяцца сьледчыя дзеяньні, пазначаны толькі нейкі нумар, і што супрацоўнікаў праваахоўных органаў цікавіць, невядома. Як самі міліцыянты адказваюць на гэтае пытаньне - ўсё, што знойдзем, тое і канфіскуем, вызначаючы па ходу, што мае дачыненьне да справы, што не мае.

Насамрэч, гэта проста маштабная акцыя, непасрэдна зьвязаная с пачаткам прэзідэнцкай кампаніі. У дадзеным выпадку гэта "Гавары праўду", што наўпрост заязана з заявай У.Някляева пра магчымасьць ягонага ўдзелу ў прэзідэнцкіх выбарах. Таксама гэта можна зьвязаць з падзеямі, якія адбываліся з офісам "Хартыі-97" і заявай А.Саннікава аб намеры прымаць удзел у наступных выбарах, таму такім чынам мы гэта звязваем непасрэдна з пачаткам прэзідэнцкай кампаніі і ціскам, аказваемым на тых асобаў, якія ўжо заявілі аб сваім жаданьні балатавацца на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Я мяркую, што бліжэй да восені такіх падзеяў у нас будзе ячшэ болей.

Трэба дадаць, што дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі носяць, безумоўна, незаконны характар, таму што в пастанове пракуратуры павінна быць канкрэтна ўказана, у межах якой крымінальнай справы адбываецца працэсуальнае дзеяньне, павінна быць прапанавана выдаць самім рэчы, якія цікавяць сьледства. Я лічу, што ў дадзеным выпадку варта абавязкова абскардзіць дзеяньні супрацоўнікаў міліцыі альбо ў судовым парадку, альбо ў пракуратуры.    

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international