Магілёў. Актывіста “Маладога Фронту” Станіслава Рамановіча выключаюць з універсітэта

2010 2010-03-12T15:29:57+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Студэнта перашага курса спецыяльнасці “Сацыялогія” Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.Куляшова Станіслава Рамановіча выключаюць з універсітэта. Пра гэта сяння паведаміў грамадскі актывіст. Афіцыйнай нагодай для адлічэння стала акадэмічная непаспяваемасць студэнта. Ён не здолеў з трэцяй спробы здаць іспыт па матэматыцы экзаменацыйнай камісіі.  

“Я не кажу, што я самы дрэнны студэнт у групе і ацаніў бы узровень сваёй паспяваемасці як сярэдні ў параўнанні з астатнімі, - гаворыць Станіслаў. -- Сваё адлічэнне я звязваю з грамадска-палітычнай дзейнасцю. Апошнія два месяцы я з’яўляюся каардынатарам “Маладога Фронту” ў Магілёве, і гэта магло сыграць не на маю карысць”, - падкрэслівае маладзён.

Акрамя гэтага ён адзначае, што 13 студзеня 2010 года падчас іспыту па матэматыматыцы яго запрасіла да сябе ў дэканат дэкан факультэта Ала Сазонава.

“Калі я прыйшоў у дэканат, то ў памяшканні мяне чакаў супрацоўнік КДБ, другі стаяў за дзвярыма. Мая дэкан устала і выйшла з кабінета, пакінуў мяне тэт-а-тэт з гэбістам”, - распавядае Станіслаў Рамановіч.

Станіслаў падкрэслівае, што размова была прысвечана яго дзейнасці ў “Маладым Фронце”, кантактам з мінскімі кіраўнікамі, і адзначае, што была спроба яго завербаваць, бо супрацоўнік КДБ прапаноўваў супрацоўніцтва.

“Я сказаў, што падумаю, - гаворыць грамадскі актывіст, - Гэты супрацоўнік даў мне некалькі дзён на роздум. Праз тыдзень ён тэлефанаваў і прапанаваў сустрэцца, але з маім дзедам здарыўся інсульт, і я ніяк не мог. Тады ён прапанаваў паспрыяць таму, каб майго дзеда пакласці ў бальніцу. Я адмовіўся. Пазней ён на працягу некалькіх дзён тэлефанаваў мне, але я не здымаў слухалку. Мінскае кіраўніцтва МФ ведала пра гэты выпадак з самага пачатку, але я не хацеў выносіць гэтую інфармацыю на публіку, бо хацеў захаваць добрыя адносіны са сваім дэканам”.

Праваабаронца Барыс Бухель адзначае, што афіцыйнай паперы аб тым, што студэнта адлічылі з універсітэту, пакуль няма, бо сітуацыю з яго адлічэннем разглядае камісія па непаўнагадовых з-за таго, што Станіславу яшчэ няма 18 год.

“Мы будзем пісаць скаргу ў пракуратуру з нагоды парушэння правоў дзіцяці, - гаворыць праваабаронца, -- бо супрацоўнікі КДБ праводзілі размову з ім без бацькоў і педагогаў. Там былі педагогі, але іх выставілі. Будзем таксама і надалей сачыць за сітуацыяй”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international