У Віцебску судзяць за Дзень Волі (Дапоўнена)

2009 2009-03-26T16:23:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/dzen_woli.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Кастрычніцкага раёна Віцебска сёньня праходзяць суды над удзельнікамі акцыі прымаркаванай да Дня Волі. Як паведамілі мясцовыя праваабаронцы, у судзе разглядаюцца адміністрацыйныя справы не пяцёх, а шасцёх удзельнікаў акцыі.  Суддзя Алена Казілава задаволіла хадайніцтва Леаніда Аўтухова ў перакладчыку і перанесла разгляд на другую палову дня.. На 27 сакавіка перанесены  справы Сяргея Каваленкі, Ігара Базарава, Валерыя Аляксандрава. Усіх іх абвінавачваюць у парушэньні артыкула 23.34. КаАП (удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве)

Прысуд над яшчэ двумя ўдзельнікамі Алесем Кузняцовым і Міхасём Гранавым, магчыма, будзе вынесены сёння.

 Сяргея Каваленку, Ігара Базарава, Валерыя Аляксандрава, Леаніда Аўтухова і Аляксандра Кузьняцова судзяцьь за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях. Удзельнікаў некалькіх акцый, якія ўчора цягам дня прайшлі ў Віцебску, было значна болей, больш за сотню чалавек, але менавіта гэтыя пяцёра хлопцаў разгарнулі на вачох віцебскіх мінакоў бел-чырвона-белыя сьцягі, за што й былі затрыманыя міліцыяй. Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.

Мінулую ноч у ізалятары часовага ўтрыманьня мусілі правесьці сябра КХП- БНФ Сяргей Каваленка і ягоны аднадумца Ігар Базараў. Разам з Валерам Аляксандравым гэтыя хлопцы разгарнулі нацыянальныя сьцягі на плошчы Свабоды. Спадара Аляксандрава міліцыянты на ноч не затрымлівалі, бо ён мае інваліднасьць.

З ізалятару часовага ўтрыманьня ў Кастрычніцкі раённы суд прывязуць таксама старшыню раённай суполкі Партыі БНФ з Гарадка Леаніда Аўтухова, які разгарнуў нацыянальны сьцяг ля мэмарыяльнай дошкі Васіля Быкава, куды грамадзкія актывісты прыйшлі ўчора ўвечары, каб ускласьці кветкі.

Віцебскія грамадзкія актывісты і праваабаронцы зьбіраюцца сёньня папрысутнічаць на ўсіх судовых працэсах супраць апазыцыянэраў, каб выказаць зь імі салідарнасьць.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international