Ва ўсіх абласцях Беларусі пачалі працаваць аддзяленні штаба місіі назіральнікаў ад СНД

2008 2008-08-12T15:00:56+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be

12 жніўня ва ўсіх абласцях Беларусі пачалі працаваць аддзяленні штаба місіі назіральнікаў ад СНД на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе Выканкама СНД, групы доўгатэрміновых назіральнікаў "будуць мабільнымі, не прывязанымі да аднаго горада". На сёння ў складзе місіі назіральнікаў ад СНД у Цэнтрвыбаркаме Беларусі акрэдытаваны 30 чалавек. Плануецца, што ў місіі будуць працаваць 35 доўгатэрміновых і 300 кароткатэрміновых назіральнікаў. Па выніках назірання місія падрыхтуе заяву аб выніках маніторынгу парламенцкіх выбараў у Беларусі.

З заўвагамі па ходу выбарчай кампаніі можна звяртацца ў мінскі штаб місіі па тэлефоне 222-34-14, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international