Маці забітай Веранікі Чаркасавай не ўдалося пераканаць пракуратуру адмовіцца ад правядзеньня псіхіятрычный эксьпертызы сына журналісткі

2005 2005-02-03T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пракуратура г. Мінска збіраецца змясціць Антона Філімонава, сына забітай у кастрычніку 2004 г. журналісткі Веранікі Чаркасавай, у лякарню для правядзення "стацыянарнай комплекснай псіхолага-псіхіятрычнай" экспертызы. 2-га лютага Дыяна Чаркасава, маці забітай, здолела трапіць на прыём да намесніка пракурора г. Мінска Мікалая Старавойтава, каб дамагчыся адмены гэтага рашэння, аднак ёй абяцалі толькі "падумаць", а таксама папрасілі не ствараць перашкодаў для правядзення экспертызы і "супакоіць журналістаў".
Як паведаміла Дыяна Чаркасавай журналістам, якія чакалі яе ля ўваходу ў мінскую пракуратуру, "гутарка была пра ўсё". "З размовы вынікала, што ў іх няма іншых падазраваных, - зазначыла Д. Чаркасава. - Яны сказалі, што гэта неймаверна складаная справа, на якую яны затрацілі шмат сіл і сродкаў. Але ніякай яснасці няма... Да Антона ў іх адна галоўная прэтэнзія: яны не называюць яго забойцам, але лічаць, што ён быў з імі няшчырым. Дык што, таму трэба месяц трымаць дзіця ў "псіхушцы", каб высветліць, шчыры ён быў ці не?.."
Пастанову аб правядзенні стацыянарнай псіхіятрычнай экспертызы падпісаў 31-га студзеня старшы следчы пракуратуры г. Мінска Уладзімір Чумачэнка. Санкцыянаваў экспертызу асабіста першы намеснік пракурора Мікалай Старавойтаў. Неабходнасць правядзення экспертызы тлумачыцца тым, што А. Філімонаў пасля гвалтоўнай смерці маці быў пастаўлены на ўлік у гарадскі дзіцяча-падлеткавы псіханеўралагічны дыспансер, а ў канцы лістапада паступіў на стацыянарнае лекаванне ў рэспубліканскую клінічную псіхіятрычную лякарню.

Экспертызу даручана правесці экспертам Дзяржаўнай службы медыцынскіх судовых экспертыз, якая, дарэчы, знаходзіцца ў падпарадкаванні Пракуратуры. У прыватнасці, медыкі маюць высветліць, ці не быў А. Філімонаў душэўна хворым "на момант здзяйснення злачынства".

"У прынцыпе, фармулёўка пытанняў, адказы на якія павінны знайсці эксперты, тыповая, - адзначае намеснік старшыні ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў", юрыст Андрэй Бастунец. - Аднак складваецца ўражанне, што пракуратура "ставіць воз папярод каня": яшчэ не ўстаноўлена, ці меў гэты чалавек дачыненне да злачынства, а яны ўжо спрабуюць высветліць яго душэўны стан на момант здзяйснення злачынства"... (Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў")

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international