Да 1 года і 8 месяцаў калоніі. Брэсцкія пракуроры запрасілі пакаранне для другой "дзясяткі" па "справе карагодаў"

2021 2021-03-01T18:05:42+0300 2021-03-15T10:11:58+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud_brest_viasna.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Ленінскага раёна Брэста працягваецца разгляд крымінальнай справыпа ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса за ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам. Справу разглядае суддзя Дзмітрый Шурын. На лаве падсудных цяпер — дзесяць чалавек. Гэта ўжо другая "партыя" абвінавачаных. Колькасць абвінавачаных дасягае паўсотні — гэта адна з самых масавых "палітычных справаў" у Беларусі. Дзяржаўнае абвінавачванне падтрымліваюць пракуроры Юшчук і Ляшок. 1 сакавіка пракуроры запрасілі ў суда пакаранне для абвінавачаных.

Суд 15 лютага. Фота: spring96.org
Суд 15 лютага. Фота: spring96.org

Як перадае брэсцкая "Вясна", пракуратура палічыла даказанай віну васьмі чалавек па ч. 1 арт. 342 КК і папрасіла прызначыць наступныя пакаранні:

  • Генадзь Місюта – 1 год і 6 месяцаў хатняй хіміі;
  • Аляксей Бараноўскі, Дзмітрый Качурка і Уладзімір Талатыннік – 1 год і 6 месяцаў "хіміі";
  • Дзмітрый Абрамук і Віталь Брух – 2 гады "хіміі";
  • Аляксей Арцецкі – 1 год і 6 месяцаў калоніі агульнага рэжыму;
  • Буневіч Дзмітрый – 1 год 8 месяцаў калоніі агульнага рэжыму.

Прысуд для гэтых абвінавачаных будзе абвешчаны 15 сакавіка ў 11:00. Для двух абвінавачаных (Валянціны Жукоўскай і Сяргея Наліўкі) прысуд будзе вынесены пазней.

У чым іх абвінавачваюць?

Паводле абвінавачвання, кожны з 10 падсудных у групе з іншымі асобамі наўмысна ўзяў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Іх дзеянні былі спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем законным патрабаванням прадстаўнікоў улады, пацягнулі парушэнне працы транспарту, прадпрыемстваў і арганізацый. У прыватнасці, з-за прастою тралейбуснаму парку быў нанесены ўрон 619 рублёў 55 капеек, аўтобуснаму – 40 рублёў 37 капеек, на некалькі гадзін зачыніліся гандлёвыя павільёны і рэстаран хуткага харчавання. Пацярпелым бокам у справе выступае КУТП "Тралейбусны парк" і ААТ "Брэсцкі Аўтобусны парк".

"Справа карагодаў" у Брэсце: судзяць другую дзесятку

У судзе Ленінскага раёна Брэста 15 лютага пачаўся разгляд крымінальнай справы паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксаза ўдзел 13 верасня ў карагодзе на скрыжаванні бульвара Касманаўтаў і праспекта Машэрава, калі пратэстоўцы былі разагнаныя вадамётам.

Што з астатнімі фігурантамі справы?

Cуд Ленінскага раёна Брэста 25 лютага вынес першыя прысуды па крымінальнай "справе карагодаў". Суддзя Святаслаў Каліна асудзіў першую дзясятку — да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу:

  • Ярашук Яраслаў, палітзняволеная Марына Глазава – 1,5 года абмежавання волі без накіравання ("хатняя хімія")
  • Варановіч Вадзім, Жараў Максім – 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
  • Калпачык Яўген, Віктар Дзенісенка, Якубук Аляксей, Літвін Віталь, Федарэнка Мікалай – 1,5 гады з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
  • Сірэцан Марына – 1 год абмежавання волі без накіравання ("хатняя хімія").

Праваабаронцам "Вясны" вядома, што двух берасцейцаў па "справе карагодаў" 9 лютага пасля выкліку ў Следчы камітэт змясцілі ў СІЗА. Гаворка ідзе пра Рамана Яхіна і Арсенія Сіняка. На дадзены момант гэта адзіныя затрыманыя абвінавачаныя па гэтай справе. Марына Глазава, якую ўтрымлівалі ў СІЗА два месяцы, перавялі пад хатні арышт. У адносінах да астатніх абвінавачаных выбраныя меры стрымання, не звязаныя з пазбаўленнем волі.

Таксама завершана папярэдняе следства па "трэцяй" партыі. У гэты раз абвінавачаных адзінаццаць чалавек: 63-гадовая актывістка Алена Гнаук, Алена і Вікторыя Лысковічы, Юрый Чубрык, Даніла Чамаданаў, Віктар Лобка, Васіль Чарнецкі, Кіріл Луда, Радзіон Кандрацюк, Уладзіслаў Навіцкі, Людміла Луцкая. Хутка над імі таксама адбудуцца суды..

brest_13_09.jpeg

Брэсцкая "справа карагодаў": суды, дзясяткі абвінавачаных і новыя затрыманні

Першы працэс ужо цягнецца амаль месяц, 11 лютага пракурор запрасіў пакаранне для іх, яшчэ адну "партыю" плануюць судзіць ужо 15 лютага, днямі двух абвінавачаных па гэтай справе змясцілі ў СІЗА — "Вясна" распавядае ўсё, што вядома пра "справу карагодаў

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства