Ад 1,5 да 2,5 гадоў калоніі патрабуе пракурор для ўдзельнікаў гарадзенскай акцыі пратэсту

2021 2021-03-01T16:22:02+0300 2021-03-01T16:47:45+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud_5ka_00103.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Абвінавачаныя перад пачаткам суда. Фота Рамана Юргеля

Абвінавачаныя перад пачаткам суда. Фота Рамана Юргеля

Першага сакавіка ў судзе Ленінскага раёну Гародні працягнуўся разгляд крымінальнай справы пяці гарадзенцаў, абвінавачаных паводле артыкулаў 342 і 364 Крымінальнага кодэксу. Справа за падзеі ў Гародні 6 верасня 2020 года. Адзін з іх - Аляксандар Якубоўскі знік цягам працэсу і абвешчаны ў вышук. Астатнія чатыры - браты Уладзімір і Юрый Седзянеўскія, сёстры Жанна Захаркевіч і Надзея Сцепанцова імкнуцца давесці сваю невінаватасць. У справе фігуруюць ажно 11 "пацярпелых" супрацоўнікаў МУС, піша "Гарадзенская Вясна".

Вядзе справу суддзя Ганна Лявусік, пракурор на працэсе - Аліна Чужаземец. За працэсам назірае праваабаронца Раман Юргель.

На першы дзень вясны былі запланаваныя судовыя спрэчкі, выступ пракурора, выступы трох адвакатаў і чатырох абвінавачаных.

У цэнтры ўвагі апынуўся выступ Аліны Чужаземец, старшага памочніка пракурора Гародні. Спярша дзяржаўная абвінаваўца заявіла грамадзянскі іск на кампенсацыю стратаў - зусім невялікі - толькі 71 рубель - аўтапарку і тралейбуснаму ўпраўленню. Абарона падсудных папрасіла перапынак для азнаямлення з гэтым пазовам.

Пасля перапынку пракурор у выступе зазначыла, што лічыць віну чатырох абвінавачаных цалком даказанай. Пракурор папрасіла суд прызначыць наступнае пакаранне ўсім падсудным - узяцця іх пад варту і заняволіць у калоніі агульнага рэжыму.

Персанальна гэта выглядае так: Надзеі Сцепанцовай - прысудзіць 2 з паловай гады калоніі, яе сястры Жанне Захаркевіч - два гады, а братам Уладзіміру і Юрыю Седзянеўскім - па паўтары гады калоніі.

Апошняе слова абвінавачаных і агучванне прысуду прызначана на 10.30 4 сакавіка.

Ніхто са сведак не памятае абвінавачаных. У Гродне працягваюць судзіць пяць удзельнікаў акцыі пратэсту

18 студзеня ў судзе Ленінскага раёну адбываецца працяг разгляду крымінальнай справы ў дачыненні да 5 гарадзенцаў. Іх вінавацяць у парушэнні двух артыкулаў кодэксу.

Абвешчаны ў вышук адзін з абвінавачаных па крымінальнай справе пяці гарадзенцаў

25 студзеня ў судзе Ленінскага раёну Гародні павінен быў адбыцца працяг крымінальнага працэсу ў дачыненні да пяці гарадзенцаў, якія абвінавачваюць паводле артыкулаў 342 і 364 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Аднак адзін з падсудных - Аляксандр Якубоўскі ў суд не з'явіўся. Прычыны яго нез'яўлення пакуль невядомыя.

Справа "гарадзенскай пяцёркі": Пацярпелыя амапаўцы замест сваіх адрасоў называюць адрасы мясцовых актывістаў

15 лютага ў судзе Ленінскага раёну Гародні працягнуўся разгляд крымінальнай справы пяці гарадзенцаў. На лаве падсудных засталося толькі чатыры чалавекі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства