Збітага пры затрыманні менчука судзяць за гвалт у дачыненні да супрацоўніка АМАП

2020 2020-11-24T18:10:20+0300 2020-11-24T19:04:18+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sudovaja-zala-002.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

24 лістапада суд Фрунзенскага раёна горада Мінска пачаў разглядаць крымінальную справу ў адносінах да Е.В. Чарвінскага. Яго абвінавачваюць па артыкуле 364 КК

КАРТКА ПРАЦЭСА

Суд: Фрунзенскага раёна Мінска

Артыкул: арт. 364 КК

Абвінавачаны: Е.В. Чарвінскі

Пацярпелы: Сяргей Сяргеевіч Сяргееў

Суддзя: Андрэй Млечка

Пакаранне, запрошваемае дзяржабвінавачаннем: чатыры гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыма

Чарвінскага абвінавачваюць у тым, што з 23 па 24 верасня ён узяў удзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве на вуліцы Глебкі ў Мінску, а ўцякаючы ад супрацоўнікаў АМАП,  распыліў газавы пярцовы балончык. Пацярпелы, камандзір шостага ўзвода, прапаршчык, атрымаў хімічны апёк абодвух вачэй. Пацярпелым у справе выступае Сяргей Сяргеевіч Сяргееў.

Вядома, што пры затрыманні Чарвінскага моцна збілі: зафіксаваныя чэрапна-мазгавая траўма і шматлікія выцятыя месцы на твары. Зараз абвінавачаны ўтрымліваецца пад вартай.

Пацярпеўшы папрасіў маральную кампенсацыю паўтары тысячы беларускіх рублёў, каб пералічыць грошы ў фонд хвораму дзіцёнку. Пракурор просіць пакараць  абвінавачанага пазбаўленнем волі на тэрмін чатыры гады ў калоніі агульнага рэжыма.

Працяг разгляду справы адбудзецца 26 лістапада ў 15.00. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства