Марыя Калеснікава: "Ведаю дакладна – усё будзе добра!"

2020 2020-10-23T12:53:29+0300 2020-10-23T12:54:43+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kalesnikava-list-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронца “Вясны” Уладзімір Лабковіч атрымаў адказ на свой ліст да сябры прэзідыуму Каардынацыйнай рады Марыі Калеснікавай, якая у статусе падазраванай па крымінальнай справе, знаходзіцца пад вартаю ў СІЗА г. Жодзіна.

Ад імя “Вясны” Лабковіч выказаў ёй словы падтрымкі за цвёрдую грамадзянскую пазіцыю, паведаміўшы, што праваабарончая супольнасць прызнала яе палітвязнем.

У лаканічным адказе Марыя Калеснікава піша:

“Дарагі Ўладзь! Вялікі дзякуй за падтрымку! Са мной усё добра, ёсць шмат чым сябе заняць. Часу сумаваць няма! Ведаю дакладна – УСЁ БУДЗЕ ДОБРА!

Абдымаю. 9.10. 20”.

 На жаль, дагэтуль прааабаронцы не могуць дачакацца вестак ад сваёй калегі, палітзняволенай Марфы Рабковай, якая па падазрэнні ў здзяйсненні крымінальнага злачынства змешчаная ў СІЗА №1 Мінска.

Ёй было даслана некалькі лістоў, аднак адказу не атрымалі ні Уладзь Лабковіч, ні іншыя праваабаронцы. Верагодна адміністрацыя ізалятара стварыла для Марфы інфармацыйную блакаду, каб ціснуць на яе псіхалагічна.


Марыя Калеснікава была выкрадзеная 7 верасня ў Мінску і разам з яшчэ дзвюма сябрамі Каардынацыйнай рады, Антонам Радненковым і Іванам Краўцовым, гвалтоўна прывезеная на беларуска-украінскую мяжу для выдварэння з краіны. Аднак парваўшы свой пашпарт на памежным пераходзе і выскачыўшы з аўтамабіля, Марыя Калеснікава перашкодзіла рэалізаціі спецаперацыі сілавікоў.

9 верасня стала вядома, што жанчына затрыманая і падазраецца ў крымінальным злачынстве па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства