Паэту Дзмітрыю Строцаву прысудзілі 13 дзён арышту Дапоўнена

2020 2020-10-22T15:00:00+0300 2020-10-22T17:14:28+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/strocau-2020.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзмітрый Строцаў. Фота:lit-bel.org

Дзмітрый Строцаў. Фота:lit-bel.org

Раніцай 22 кастрычніка імя зніклага напярэдадні паэта Дзмітрыя Строцава знайшлося ў спісах затрыманых Цэнтра ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсціна. Пра гэта напісала ў фэйсбуку Аляксандра Строцава. Пазней стала вядома, што суддзя Цэнтральнага раёна г. Мінска Вікторыя Шабуня пакарала яго адміністрацыйным арыштам на 15 сутак. 

Па інфармацыі Радыё Свабода, Дзмітры Строцаў знік раніцай 21 кастрычніка. Сваякі не маглі выйсці з ім на сувязь.

«Мы з Дзімкам рассталіся недалёка ад дома прыкладна ў 11 гадзін. Пасьля гэтага з ім нікому не ўдалося звязацца. Па працы ні з кім сёння на сувязь ня выйшаў. Усе тэлефоны маўчаць, у сетцы няма», — напісала Аня Строцава.

Дзмітры Строцаў удзельнічаў у акцыях пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў і адкрыта пісаў пра гэта. Пра сітуацыю ў краіне ён казаў і ў сваёй творчасці. Некаторыя ягоныя вершы пераклалі на іншыя мовы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства