Навіны за 27 ліпеня 2020

Суд адмовіўся ўзбуджаць справу па пераглядзе месцаў для агітацыі

27.07.2020 Суд адмовіўся ўзбуджаць справу па пераглядзе месцаў для агітацыі

Суд Маскоўскага раёна Мінска адмовіў ва ўзбуджэнні справы па скарзе назіральніка кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Аляксея Лойка на адмову Мінгарвыканкама пераглядаць сваё рашэнне аб вызначэнні месцаў для агітацыі.

Дзмітрыя Паліенку затрымалі пасля 2 дзён на волі і адправілі на новыя "суткі"

27.07.2020 Дзмітрыя Паліенку затрымалі пасля 2 дзён на волі і адправілі на новыя "суткі"

27 ліпеня ў Мінску зноў затрымалі актывіста Дзмітрыя Паліенку. Вядома, што днём ён пайшоў у РУУС Першамайскага раёна Менска для "адзнакі", як гэта ён абавязаны рабіць, бо адбывае пакаранне ў выглядзе"хатняй хіміі".

Хто ў Фрунзенскім раёне Мінска будзе лічыць галасы на ўчастках?

27.07.2020 Хто ў Фрунзенскім раёне Мінска будзе лічыць галасы на ўчастках?

Назіральнік кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" ў Фрунзенскім раёне Мінска Аляксей Лойка прааналізаваў 20 участкаў для галасавання на сваім раёне.

Падтрымаў Цiханоўскага i змясцiў знак Бабарыкi ў Instagram “Белшыны”. Сяржуку Лацінскаму прыйшлося сысцi пасля 7 гадоў працы

27.07.2020 Падтрымаў Цiханоўскага i змясцiў знак Бабарыкi ў Instagram “Белшыны”. Сяржуку Лацінскаму прыйшлося сысцi пасля 7 гадоў працы

“Трыбуна” зрабіла вялікае інтэрв’ю з Сяргеем Лацінскім пра звальненне з клуба, суткі за пікет салідарнасці, выбары, а таксама пра тое, чым на самой справе жыве футбол у Бабруйску. Правабарончы цэнтр “Вясна” прыводзіць вытрымкі з яго.

Разгляд справы Ціханоўскага перанеслі ў СІЗА. Там яго аштрафавалі за парушэнне ПДР

27.07.2020 Разгляд справы Ціханоўскага перанеслі ў СІЗА. Там яго аштрафавалі за парушэнне ПДР

На блогера складзены пратакол па арт. 18.23 КаАП «Парушэнне правілаў дарожнага руху пешаходам і іншымі ўдзельнікамі дарожнага руху».

У Пружанах каля 500 чалавек сабралося на агітацыйны пікет за Ціханоўскую

27.07.2020 У Пружанах каля 500 чалавек сабралося на агітацыйны пікет за Ціханоўскую

Прыкладна дзве гадзіны праходзіў ў нядзелю 26 ліпеня агітацыйны пікет за кандыдатку ў прэзідэнты Святлану Ціханоўскую ў Пружанах. Па прыкладных падліках арганізатараў прысутнічала каля 500 чалавек, паведамляе назіральнік Сяржук Русецкі.

Міхаіла Чамураку асудзілі да сутак і штрафу

27.07.2020 Міхаіла Чамураку асудзілі да сутак і штрафу

Як стала вядома Праваабарончаму цэнтру "Вясна", 27 ліпеня ў судзе Дубровенскага раёна адбыўся адміністрацыйны працэс у дачыненні да Міхаіла Чамуракі. 

"У мяне скралі прэзідэнта". Жыхарку Гарадку будуць судзіць за фота ў Instagram

27.07.2020 "У мяне скралі прэзідэнта". Жыхарку Гарадку будуць судзіць за фота ў Instagram

Як паведамляе "Віцебская Вясна", Алёну Віннік вінавацяць у правядзенні несанкцыянаванага пікетавання (ч.1 арт. 23.34 КаАП).

Затрыманаму за чаргу ў symbal.by адмовілі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць міліцыянтаў

27.07.2020 Затрыманаму за чаргу ў symbal.by адмовілі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць міліцыянтаў

Следчы камітэт адмовіў Рафіку Кенгерлі ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да міліцыянтаў АМАП Рамана Пятровіча і Ігара Цярпіцкага, а таксама ў дачыненні да УІМ АГПП МГБ УУС адміністрацыі Савецкага раёна г. Мінска Я. Каралёва "ў сувязі з адсутнасцю ў дзеянні складу злачынства".

На Станіслава Паўлінковіча ўзбудзілі крымінальную справу за абразу суддзі

27.07.2020 На Станіслава Паўлінковіча ўзбудзілі крымінальную справу за абразу суддзі

27 ліпеня супраць актывіста з Магілёва Станіслава Паўлінковіча ўзбудзілі крымінальную справу па арт. 391 Крымінальнага кодэкса за абразу суддзі.

ЦВК дадаткова патлумачыў, як будуць працаваць назіральнікі на выбарах

27.07.2020 ЦВК дадаткова патлумачыў, як будуць працаваць назіральнікі на выбарах

Аналітыкі кампаніі “Праваабаронцы за сабодны выбары лічаць, што апублікаваныя Рэкамендацыі ЦВК абмежаванні па колькасці назіральнікаў на ўчастках для галасавання робяць выбарчы працэс закрытым для незалежнага назірання і парушаюць адзін з асноўных прынцыпаў правядзення дэмакратычных выбараў – галоснасць.

"Мне ўжо не страшна". Мітынг Ціханоўскай у Гомелі сабраў 10 тысяч чалавек

27.07.2020 "Мне ўжо не страшна". Мітынг Ціханоўскай у Гомелі сабраў 10 тысяч чалавек

Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская працягвае тур па гарадах краіны. 26 ліпеня яна з Веранікай Цапкала і Марыяй Калеснікавай дабралася да роднага горада затрыманага мужа, блогера Сяргея Ціханоўскага.

На Дзмітрыя Паліенку не сталі заводзіць крымінальную справу за абразу міліцыянта

27.07.2020 На Дзмітрыя Паліенку не сталі заводзіць крымінальную справу за абразу міліцыянта

Пры гэтым, у дзеяннях актывіста ўгледзелі прыкметы адміністрацыйнага правапарушэння за абразу супрацоўніка міліцыі па арт. 9.3 КаАП.

Сваякі Дзмітрыя Фурманава абвясцілі галадоўку

27.07.2020 Сваякі Дзмітрыя Фурманава абвясцілі галадоўку

Сваякі палітвязня Дзмітрыя Фурманава – маці Вольга Фурманава і яго дзяўчына Вольга Каракіна – абвясцілі бестэрміновую галадоўку каля будынку СІЗА№1, што на вуліцы Валадарскага ў Мінску. Яны патрабуюць вызваліць Дзмітрыя Фурманава, які быў затрыманы 31 траўня на пікеце ў Гродне разам з Сяргеем Ціханоўскім і іншымі.  

Колькасць выбаршчыкаў ад часу мінулых прэзідэнцкіх выбараў скарацілася на 170 тысяч

27.07.2020 Колькасць выбаршчыкаў ад часу мінулых прэзідэнцкіх выбараў скарацілася на 170 тысяч

Цэнтрвыбаркам апублікаваў звесткі аб колькасці выбаршчыкаў у Беларусі і за яе межамі - 6 844 932 чалавекі. Такая інфармацыя размешчана на сайце ЦВК, паведамляе БЕЛТА.

2024: Красавік Сакавік Люты Студзень

2023: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2022: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2021: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2020: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2019: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2018: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2017: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2016: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2015: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2014: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2013: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2012: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2011: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2010: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2009: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2008: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2007: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2006: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2005: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2004: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2003: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень Жнівень Ліпень Чэрвень Травень Красавік Сакавік Люты Студзень

2002: Сьнежань Лістапад Кастрычнік Верасень

Партнёрства

Сяброўства