viasna on patreon

На Дзмітрыя Паліенку не сталі заводзіць крымінальную справу за абразу міліцыянта

2020 2020-07-27T12:01:14+0300 2020-07-27T12:13:50+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palienka2019.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывіст Дзмітрый Паліенка атрымаў пастанову Брэсцкага УУС аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў адносінах да яго. Раней актывіста дапытвалі ў межах крымінальнай справы па артыкулу 189 Крымінальнага кодэкса за абразу ў сацсетках ганцавіцкага супрацоўніка міліцыі пасля брутальнага затрымання журналістаў "Ганцавіцкага часу" 20 чэрвеня. Пры гэтым, у дзеяннях актывіста ўгледзелі прыкметы адміністрацыйнага правапарушэння за абразу супрацоўніка міліцыі па арт. 9.3 КаАП.

Дзмітрый Паліенка. Фота ПЦ

У пастанове за подпісам старэйшага оперупаўнаважанага Брэсцкага УУС Б.Дзмітрука гаворыцца, што Паліенка, выкарыстоўвая асабісты акаунт у сацсетцы "Укантакце", накіраваў паведамленне ў адрас оперупаўнаважанага Ганцавіцкага РАУС старшага лейтэнанта міліцыі А. Шляжко накіраваў тры паведамленні. Як устанавіла лінгвістычная эскпертыза, змест гэтых паведамленняў мае негатыўную ацэнку асобы, якая атрымала паведамленне. Следства прыйшло да высновы, што мела месца "наўмыснае прыніжэнне гонару і годнасці асобы, выказанае ў непрыстойнай форме (абраза)". Пры гэтым, оперупаўнаважаны Брэсцкага УУС не ўбачыў у дзеяннях Дзмітрыя Паліенкі прыкметы складу злачынства, прадугледжаннага арт. 189 Крымінальнага кодэкса.

"Прымаючы ва ўвагу, што паведамленні названага зместу былі даступныя для прагляду толькі А. Шляжко і не распаўсюджаны ў глабальнай сетцы Інтэрнэт шырокаму колу асоб, у дзеяннях Паліенка ўгледжваюцца склад адміністрацыйнага правапарушэння, прадугледжанага артыкулам 9.3 КаАП (Абраза)", – гаворыцца ў пастанове аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы. 

Матэрыялы праверкі накіраваныя ў Першамайскі РУУС Мінска для пачатка адміністрацыйнага працэсу ў адносінах да Дзмітрыя Паліенкі па арт. 9.3 КаАП.

Нагадаем, актывіста анархісцкага руху Дзмітрыя Паліенка вызвалілі 25 чэрвеня з мінскага Ізалятара часовага ўтрымання на завулку Акрэсціна ў Мінску пасля 17 сутак адміністрацыйнага арышту па арт. 23.34 КаАП. У яго засталіся недаседжаныя яшчэ 30 сутак

Зміцер Паліенка на волі: Многія міліцыянты да нас ставяцца са спачуваннем і сімпатыяй

25 ліпеня актывіст анархісцкага руху Зміцер Паліенка нечакана выйшаў з мінскага Ізалятара часовага ўтрымання на завулку Акрэсціна. У вязня яшчэ засталіся недаседжаныя 30 сутак. Пра гэта паведамляе "Новы час".

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства