viasna on patreon

"У мяне скралі прэзідэнта". Жыхарку Гарадку будуць судзіць за фота ў Instagram

2020 2020-07-27T15:02:48+0300 2020-07-27T15:03:14+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sud_vitebsk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

24 ліпеня на жыхарку Гарадку Алёну Віннік міліцыянты склалі пратакол за тое, што яна размясціла ў Instagram-stories фотаздымак, на якім трымае аркуш з надпісам "У мяне скралі прэзідэнта". Як паведамляе "Віцебская Вясна", жанчыну вінавацяць у правядзенні несанкцыянаванага пікетавання (ч.1 арт. 23.34 КаАП).

Паводле міліцэйскага пратаколу, Алёна Віннік 14 ліпеня зладзіла на тэрыторыі лыжаролернай трасы на Вераб’ёвых гарах пад Гарадком несанкцыянаванае пікетаваньне – з выкарыстаннем плакату з надпісам "У мяне скралі прэзідэнта" і з размяшчэннем інфармацыі аб мерапрыемстве ў інтэрнэце.

Пратакол на жанчыну склаў супрацоўнік Гарадоцкага РАУС Аляксандр Ярмола.

garadok_pratakol.jpg
Фота складзенага пратакола з сайта "Віцебскай Вясны".

Паводле самой жанчыны, яна сапраўды зрабіла фота з плакатам, які выпадкова знайшла падчас прагулянкі на роварах з сям'ёй і сябрамі на Вераб’ёвых гарах. Размясціла фота ў гісторыях у сваім Інстаграме. Але Алена Віннік сцвярджае, што гэта ніякім чынам не магло быць ані масавым мерапрыемствам, ані "несанкцыянаваным пікетаваннем".

"Гэта была гісторыя не столькі палітычная, колькі гумарыстычная", – кажа Алёна.

Алёна Віннік не згадзілася са складзеным на яе пратаколам. З матэрыяламі адміністрацыйнай справы яна пакуль не азнаёмілася.

Папярэдне разгляд справы адбудзецца ў судзе Гарадоцкага раёну 30 ліпеня.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства