Дзмітрыя Паліенку затрымалі пасля 2 дзён на волі і адправілі на новыя "суткі"
27 ліпеня ў Мінску зноў затрымалі актывіста Дзмітрыя Паліенку. Вядома, што днём ён пайшоў у РУУС Першамайскага раёна Менска для "адзнакі", як гэта ён абавязаны рабіць, бо адбывае пакаранне ў выглядзе "хатняй хіміі".
Паводле інфармацыі ад яго жонкі Насты Паліенка, з РУУС Дзмітрый паспеў патэлефанаваць бацьку і паведаміць, што арыштаваны на 15 сутак, якія яму прысудзілі раней. Таксама яна паведаміла, што Дзмітрый прасіў бацьку забраць яго рэчы з РУУС, якія яму не далі ўзяць з сабой на "суткі".
Актывіста анархісцкага руху Дзмітрыя Паліенку вызвалілі 25 чэрвеня з мінскага ізалятара часовага ўтрымання на Акрэсціна пасля 17 сутак адміністрацыйнага арышту па арт. 23.34 КаАП. Спачатку, 7 ліпеня, ён атрымаў 15 сутак за фота з рондалем у сацсетках, што суд прызнаў "несанкцыянаваным масавым мерапрыемствам". Затым, ужо седзячы ў ізалятары, атрымаў яшчэ 15 за невыкананне рэжыму "хатняй хіміі". Таксама на Паліенку складзены яшчэ адзін пратакол - за непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі.
Адначасова з гэтым у дачыненні да актывіста была распачатая праверка па крымінальнай справе па артыкуле 189 Крымінальнага кодэкса за абразу ў сацсетках ганцавіцкага супрацоўніка міліцыі пасля брутальнага затрымання журналістаў "Ганцавіцкага часу" 20 чэрвеня. Аднак неўзабаве ён атрымаў пастанову Берасцейскага УУС аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы.
Зміцер Паліенка на волі: Многія міліцыянты да нас ставяцца са спачуваннем і сімпатыяй
На Дзмітрыя Паліенку не сталі заводзіць крымінальную справу за абразу міліцыянта