viasna on patreon

Зміцер Паліенка на волі: Многія міліцыянты да нас ставяцца са спачуваннем і сімпатыяй

2020 2020-07-26T18:46:04+0300 2020-07-26T18:50:18+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/palienka_dzmi.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

25 ліпеня актывіст анархісцкага руху Зміцер Паліенка нечакана выйшаў з мінскага Ізалятара часовага ўтрымання на завулку Акрэсціна. У вязня яшчэ засталіся недаседжаныя 30 сутак. Пра гэта паведамляе "Новы час". 

Зміцер Паліенка пасля вызвалення. Фота з фэйсбука Насты Паліенка
Зміцер Паліенка пасля вызвалення. Фота з фэйсбука Насты Паліенка

Пра тое, што Зміцер Паліенка выйдзе на волю 25 ліпеня, яго жонцы Насце за два дні да гэтага паведаміў дзяжурны ІЧУ. Наста Паліенка з самай раніцы дзяжурыла ля ізалятара, хаця да канца не верыла ў тое, што мужа вызваляць. Але ён сапраўды выйшаў на свабоду пасля 17 сутак зняволення, 15 з якіх адседзеў паводле прысуда 8 ліпеня за заклікі да ўдзелу ў флэшмобе салідарнасці, яшчэ двое — па крымінальнай справе за абразу міліцыянта.

Для самога Змітра вызваленне таксама стала нечаканым.

— Я сам здзівіўся, чаму мяне зараз адпусцілі, таму што ў мяне яшчэ вісяць 15 сутак за парушэнне хатняй «хіміі» і пратакол за нібыта непадпарадкаванне міліцыянтам на маім судзе 8-га ліпеня, агулам 30 сутак, — распавёў Зміцер Паліенка. — А выпусцілі таму, што вырашылі перад 9 жніўя яшчэ пасадзіць.

Па словах актывіста, у межах крымінальнай справы, заведзенай за публікацыю ў сацсетках пасля грубага затрымання журналістаў у Ганцавічах, яго апытвалі, у прыватнасці, пра сувязі з тэлеграм-каналамі NEXTA і «Баста!», але ён адмовіўся нешта казаць без адваката.

Зміцер правёў шэсць дзён на сухой галадоўцы, таксама шэсць дзён адбываў у карцары. За што — невядома. Па словах вязня, умовы ўтрымання ў ізалятары цяпер — самыя жорсткія за ўвесь час, хаця да гэтага ён неаднаразова трапляў на Акрэсціна.

— Умовы проста жудасныя, такое ўпершыню. Ні матрасаў, ні прагулак, ні лазні — нічога няма. І пастаянна карцар, карцар, карцар. А калі я быў у камеры, разлічанай на двух чалавек, нас там было чацвёра. І людзі там заўжды былі асацыяльныя: бяздомныя, з вошамі

Зміцер Паліенка распавёў, што сядзеў побач з Паўлам Севярынцам, які быў у суседняй камеры.

— Я перадаў яму пасланне ад сваякоў, у мяне была прэса. Адміністрацыя ставіцца да палітычных не вельмі добра, а супрацоўнікі — нармальна. Праз міліцыянтаў мы з ім перадавалі адзін аднаму розныя рэчы, прадукты — а гэта забаронена. Многія з іх да нас ставяцца са спачуваннем і сімпатыяй

Па словах Змітра Паліенкі, вязням забаронена было перадаваць прэсу, асадкі, канверты, цыгарэты, станкі для галення, але дзякуючы супрацоўнікам ІЧУ ў яго ўсё гэта было.

— Гэта яшчэ раз натхніла мяне на барацьбу з гэтай пачварнай уладай, я спадзяюся на змены, усё залежыць ад кожнага з нас, — падсумоўвае актывіст і дадае, што не сумняецца ў тым, што перад выбарамі яго зноў арыштуюць.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства