Навіны за 1 сакавіка 2010
01.03.2010 Таццяна Шапуцька падала ў суд на рэктарат Белдзяржуніверсітэта
Маладафронтаўка абскарджвае сваё адлічэнне, якое лічыць незаконным. Як паведаміла Тацяна ў інтэрв'ю Еўрарадыё, скаргу яна даслала 28 лютага ў Маскоўскі раённы суд сталіцы. Адказчыкам па справе выступае рэктарат Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
01.03.2010 Валянцін Стэфановіч: “Праваабаронцы вітаюць удзел афіцыйных прадстаўнікоў Беларусі ў працы Кангрэсу супраць смяротнага пакарання”
Напрыканцы лютага ў Жэневе адбыўся Чацвёрты Сусветны кангрэс супраць смяротнага пакарання. Больш за паўтары тысячы юрыстаў, прадстаўнікоў праваабарончых арганізацый, вядомых грамадскіх і палітычных дзеячаў з амаль 100 краін свету прынялі удзел у працы гэтага сусветнага форума.
01.03.2010 У Баранавічах не адчуваецца, што выбарчая кампанія ідзе другі месяц
Як высвятляецца пры зборы подпісаў, простыя людзі амаль нічога не ведаюць пра будучыя выбары. Баранавічы падзелены на 5 вялікіх мікрараёнаў, а інфармацыйныя плакаты аб тым, што 25 красавіка адбудуцца выбары, размешчаны ў невялікай колькасці толькі ў цэнтры горада.
01.03.2010 Шматдзетную сям'ю высяляюць з прыватнага дому
Улады вырашылі зьнесьці прыватны дом, у якім жыве шматдзетная сям'я. Беззаконьне Менгарвыканкаму абскарджваецца ў гарадзкім судзе. У адчаі жыхары зьвяртаюцца таксама да грамадзянаў Беларусі й кіраўніка беларускай дзяржавы — на плоце й сьценах дома вывешаныя адпаведныя расьцяжкі.
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/za_prava_na_vybar.jpg)
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/nasha_viasna.png)















