Орша: Назіральнік не можа атрымаць інфармацыю пра ініцыятыўныя групы
https://spring96.org/be/news/31784
2010
2010-03-01T14:50:04+0200
2010-03-01T14:50:04+0200
1970-01-01T03:00:00+0300
be
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Дзеянні тэрытарыяльных камісій па выбарах на Аршаншчыне даюць падставы сумнявацца ў празрыстасці выбарчай кампаніі.
Так, Аршанская гарадская выбарчая камісія не дала акрэдытаванаму пры ёй назіральніку Сяргею Трафімаву інфармацыю пра зарэгістраваныя ініцыятыўныя групы. На якіх акругах гэтыя групы зарэгістраваны, якія асобы выказалі жаданне вылучацца шляхам збору подпісаў - усе гэтыя пытанні засталіся без адказаў. Адзінае, што атрымалася даведацца ад старшыні Аршанскай камісіі Іны Хамутоўскай - ініцыятыўных груп зарэгістравана “шмат”.
Не атрымалася высвятліць аналагічную інфармацыю і ў Аршанскай раённай камісіі.
“Праваабаронцы за свабодныя выбары”