Навіны за 9 сакавіка 2010
09.03.2010 Пінск: Затрыманне вылучанага кандыдатам старшыні гарадской Рады БНФ
Алесь Рамановіч, які вылучаецца кандыдатам ад Партыі БНФ у гарадскі Савет дэпутатаў па Аэрафлоцкай выбарчай акрузе № 16 горада Пінска, быў затрыманы пасля таго, як забраў перададзеныя маршрутным таксі пратаколы паседжання абласной Рады Партыі БНФ. На паседжанні абласной Рады партыі былі вылучаны два чалавекі ва ўчастковыя камісіі па той акрузе, дзе збіраецца балатавацца Алесь Рамановіч.
09.03.2010 Мазыр: Ці палепшацца ўмовы для агітацыі?
Падчас кожных выбараў у Мазыры кандыдаты ў дэпутаты, сябры ініцыятыўных групаў кандыдатаў не могуць праводзіць паўнавартаснай агітацыйнай кампаніі з-за невыканання адпаведнага Рашэння райвыканкаму службамі ЖКГ. Стэнды для размяшчэння агітацыйных матэрыялаў з’яўляюцца толькі пасля скаргаў у выбарчыя камісіі ўсіх узроўняў, у пракуратуру. Яны з’яўляюцца раптоўна ў дзень галасавання і так жа раптоўна знікаюць пасля.
09.03.2010 Ярмошына: “Не прадугледжваецца права назіральніка ажыццяўляць кантроль за стварэннем камісій”
Тое, што Выбарчы кодэкс не ўтрымлівае норму, што назіральнікі маюць права знаёміцца з вычарпальнай інфармацыяй аб адпаведнасьці сфармаванага складу камісіяў Выбарчаму кодэксу, указвае на тое, наколькі наша заканадаўства яшчэ далёкае ад міжнародных стандартаў.
09.03.2010 Магілёў: Прэзідыумы раённых адміністрацый зацвердзілі склад участковых камісій тайком
Адміністрацыі Ленінскага і Кастрычніцкага райвыканкамаў г. Магілёва стаілі дату правядзення пасяджэнняў сваіх Прэзідыумаў, дзе адбылося зацвярджэнне складу ўчастковых выбарчых камісій. Пра гэта паведамляюць магілёўскія праваабаронцы і прадстаўнікі апазіцыйных палітычных партый.
09.03.2010 Светлагорск: ліцэй хімікаў традыцыйна вылучае сваіх кандыдатаў
Светлагорскі ліцэй хімікаў вылучыў кандыдатаў у Гомельскі абласны і раённы Саветы дэпутатаў па Першамайскай выбарчай акрузе. Галіну Філіповіч, якая зараз з'яўляецца старшынёй раённага Савета дэпутатаў, - у Гомельскі абласны Савет, а свайго дырэктара Мікалая Чарнейку - у раённы Савет.
09.03.2010 Пакуль закон аб альтэрнатыўнай службе не прыняты, суды на вернікамі будуць працягвацца
9 сакавіка калегія Менскага абласнога суду прызнала незаконным рашэньне суду Менскага раёна ў дачыненьні да моладзевага актывіста Яна Міхайлава і накіравала справу на перагляд. Сітуацыю каментуе Валянцін Стэфановіч
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/za_prava_na_vybar.jpg)
![Кніга Наша Вясна. Гісторыя ў асобах [PDF, 57.05 Mb]](http://static.spring96.org/banner/nasha_viasna.png)















