Навіны на тэму: культура

Дажыць да «Апошняга золку». Аўдыё і відэапрэм’ера праекту!

17.06.2014 Дажыць да «Апошняга золку». Аўдыё і відэапрэм’ера праекту!

«Апошні золак» працягвае традыцыі супольнасьці, закладзеныя ў свой час праектамі «Сьвяты вечар», «Народны альбом», «Я нарадзіўся тут». Толькі дадзены праект прысьвечаны іншай істотнай і актуальнай тэматыцы – праблеме сьмяротнага пакараньня.

У Магілёве распачалася інфармацыйная кампанія “Захаваем стары Магілёў”

09.06.2014 У Магілёве распачалася інфармацыйная кампанія “Захаваем стары Магілёў”

Яе ініцыятарам выступіла незалежнае мясцовае выданне “НАШ Магілёў” (gazetanm.eu). Арганізатары кампаніі плануюць прыцягнуць увагу магілёўцаў, грамадскіх актывістаў, а таксама чыноўнікаў да праблемы захавання архітэктурнай спадчыны горада.

У Брэсце намагаюцца стварыць яшчэ адзін беларускамоўны клас

08.06.2014 У Брэсце намагаюцца стварыць яшчэ адзін беларускамоўны клас

Cпробы знайсці групу аднадумцаў вымушаны распачаць бацькі шасцігадовай Камілы Ляўчук пасля таго, як атрымалі адказ на свой запыт у аддзел адукацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна Брэста. З адказу вынікае, што чыноўнікі гатовыя стварыць новы беларускамоўны клас пры ўмове, калі там будуць навучацца не менш за пять дзяцей.

Баранавічы: каля Мілавідскіх помнікаў актывісты ўпарадкавалі тэрыторыю

03.06.2014 Баранавічы: каля Мілавідскіх помнікаў актывісты ўпарадкавалі тэрыторыю

2 чэрвеня, напярэдадні 151-х угодкаў Мілавідскай бітвы, баранавіцкія прадстаўнікі грамадскіх арганізацый упарадкавалі тэрыторыю вакол помнікаў у гонар паўстанцаў Кастуся Каліноўскага, якія далі бой царскаму войску падчас паўстання 1863 года.

Спецыяліст: У Беларусі выдаецца недастаткова «вартых кніг» для дзяцей на беларускай мове

23.05.2014 Спецыяліст: У Беларусі выдаецца недастаткова «вартых кніг» для дзяцей на беларускай мове

У Беларусі выдаецца недастатковая колькасць «вартых кніг» на беларускай мове для дзяцей. Такую думку выказаў дырэктар Цэнтралізаванай сістэмы дзіцячых бібліятэк Мінска Таццяна Швед на пасяджэнні круглага стала 22 мая.

Выйшла кніга Паўла Севярынца, якую ён напісаў у зняволенні

21.05.2014 Выйшла кніга Паўла Севярынца, якую ён напісаў у зняволенні

Саюз беларускіх пісьменнікаў у сваёй кніжнай серыі “Кнігарня пісьменніка” выдаў кнігу Паўла Севярынца “Беларуская глыбіня”. Зборнік складаецца з невялікіх эсэ, напісаных у зняволенні, якое Павел адбываў у вёсцы Купліна Пружанскага раёну.

Баранавічы: праабаронца Сяргей Гоўша адстойвае сваё права на карыстанне беларускай мовай у банкаўскай сферы

13.05.2014 Баранавічы: праабаронца Сяргей Гоўша адстойвае сваё права на карыстанне беларускай мовай у банкаўскай сферы

А што тычыцца беларускай мовы пры абслугоўванні клінтаў, то спадар Навіцкі паведаміў у сваім адказе, што, “…кіруючыся нарматыўна-прававой базай Рэспублікі Беларусь, банк мае права пры аказанні паслуг насельніцтву выкарыстоўваць адну з дзяржаўных моў РБ -- беларускую ці рускую”.

Брэст: улады забаранілі дзіцячы спектакль незалежнага тэатра “Крылы халопа”

03.05.2014 Брэст: улады забаранілі дзіцячы спектакль незалежнага тэатра “Крылы халопа”

Вулічны выступ тэатра са спектаклем-парадам “Малефіцыум” мусіў адбыцца 3 мая падчас фестываля асаблівых тэатраў “Непратаптаны шлях”, што зараз ладзіцца ў Брэсце. Гэты фестываль адбываецца штогод, і ў ім бяруць удзел дзеці з псіха-фізічнымі асаблівасцямі развіцця.

Толькі пасля правядзення  талакі на разбураным  пахаванні ўлады «выявілі» занядбаныя могілкі

02.05.2014 Толькі пасля правядзення талакі на разбураным пахаванні ўлады «выявілі» занядбаныя могілкі

Цікава, што толькі пасля неаднаразовага наведвання могілак гомельскімі актывістамі мясцовыя ўлады нарэшце раптам «заўважылі», і нават «выявілі» занядбаныя могілкі.

У Магілёве падчас агульнагарадскога суботніка пашкодзілі гістарычны будынак

22.04.2014 У Магілёве падчас агульнагарадскога суботніка пашкодзілі гістарычны будынак

“Ідэя зрабіць парк на гэтым месцы – гэта цудоўна, аднак не трэба гэта рабіць вандалаўскім метадам. Падмурак быў прыхаваны зямлёй і ўзвышаўся над агульным ландшафтам. Удзельнікі суботніка вырашылі яго зраўняць і ў выніку пашкодзілі скляпенне і падмурак гістарычнага будынка”, - кажа Уладзімір Краўчанка.

Салігорскія ТБМаўцы дамагаюцца выканання закона "Аб геаграфічных назвах"

21.04.2014 Салігорскія ТБМаўцы дамагаюцца выканання закона "Аб геаграфічных назвах"

Прадстаўнікі Салігорскай арганізацыі “Таварыства беларускай мовы” патрабуюць прывесці назвы шыльдаў на гарадскіх будынках у адпаведнасць Закону “Аб назвах геаграфічных аб’ектаў”. Свой зварот яны накіравалі у Дзяржаўны камітэт па маёмасці.

Алесь Бяляцкі пра паэзію, планы і Украіну

09.04.2014 Алесь Бяляцкі пра паэзію, планы і Украіну

За кратамі праваабаронца і літаратуразнаўца Алесь Бяляцкі працягвае сваю творчую дзейнасць. Ягоныя эсэ, напісаныя ва ўмовах зняволення, неаднойчы друкаваліся ў перыядычных выданнях “Новы час” і “Народная Воля”, часопісе “Дзеяслоў”, выстаўляліся на інтэрнэт-старонках Праваабарончага цэнтру “Вясна”.

Алесь Пушкін скардзіцца ў пракуратуру на мясцовага вандала

26.03.2014 Алесь Пушкін скардзіцца ў пракуратуру на мясцовага вандала

Выконваючы абавязкі старшыні Бобрскага сельсавета Уладзімір Загурскі 25 сакавіка гвалтоўна спыніў і зняважыў мастацкую выставу Пушкіна, пашкодзіўны пры гэтым некаторыя карціны.

Алесь Бяляцкі пра паэзію, планы і Украіну

21.03.2014 Алесь Бяляцкі пра паэзію, планы і Украіну

За кратамі праваабаронца і літаратуразнаўца Алесь Бяляцкі працягвае сваю творчую дзейнасць. І ў чытача ёсць магчымасць пазнаёміцца з яго вялікім артыкулам “Сцяга паэта. Штрыхі да творчага партрэта Эдуарда Акуліна”.

Жыхары аграгарадка змагаюцца за школу (копія звароту)

11.03.2014 Жыхары аграгарадка змагаюцца за школу (копія звароту)

Жыхар аграгарадка Вялікая Машчаніца Бялыніцкага раёна 11 сакавіка накіравалі калектыўны зварот на імя начальніка ўпраўлення адукацыі Магілёўскага аблвыканкама. У сваім звароце жыхары аграгарадка патрабуюць ад упраўлення адукацыі захаваць у Машчаніцы сярэднюю школу.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства