Навіны на тэму: культура

Брэст: забаронены дакументальны спектакль “Чарнобыль”

06.03.2014 Брэст: забаронены дакументальны спектакль “Чарнобыль”

Беларуская прэм’ера гэтага спектакля ў выкананні актораў тэатра “Крылы халопа” павінна была адбыцца 6 сакавіка ў Цэнтры культуры і вольнага часу брэсцкага мікрараёна Паўднёвы. Аднак напярэдадні трупе тэатра паведамілі, што спектакль адмяняецца, пасля чаго “Крылы халопа” змясцілі на сваім афіцыйным сайце і ў сацыяльных сетках заяву з гэтай нагоды.

Міністэрства інфармацыі падмяняе моўную дыскрымінацыю свабодай слова

26.02.2014 Міністэрства інфармацыі падмяняе моўную дыскрымінацыю свабодай слова

Адміністрацыя прэзідэнта перанакіравала скрагу салігорскіх актывістаў на моўную дыскрымінацыю з боку мясцовага тэлеканала ў Міністэрства інфармацыі. Намеснік міністра Шэдко Д. Г. умешвацца ў працу дзяржаўнага камунальнага прадпрыемства «Салігорскі тэлевізійны канал» адмовіўся.

26.02.2014 Канцэрт гурта “Dzieciuki” ў Берасці не адбудзецца

Пра адмену канцэрта гурта “Dzieciuki” ў Берасці стала вядома за тры дні да запланаванага выступу гарадзенскага калектыва.

Брэст: пракуратуру просяць распачаць крымінальную справу ў дачыненні да кіраўніцтва камунальнай службы і гарвыканкама

14.02.2014 Брэст: пракуратуру просяць распачаць крымінальную справу ў дачыненні да кіраўніцтва камунальнай службы і гарвыканкама

Жыхары дома №10 па вуліцы Астроўскага абвінавачваюць адказных асоб гарадскога ЖРЭУ і Брэсцкага гарвыканкама ў крадзяжы, злоўжываннях службовымі паўнамоцтвамі і бяздзейнасці.

У Магілёве пад знос пайшоў будынак XVIII стагоддзя

12.02.2014 У Магілёве пад знос пайшоў будынак XVIII стагоддзя

Дом не меў статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці. Пра знос гістарычнага будынка паведаміў старшыня Магілёўскай абласной арганізацыі ГА "Беларускае добраахвотнае Таварыства аховы помнікаў архітэктуры і культуры" Уладзімір Краўчанка.

Міністэрства культуры будзе адказчыкам у судзе

01.02.2014 Міністэрства культуры будзе адказчыкам у судзе

Брэсцкі каардынатар Руху “За Свабоду” Дзяніс Турчаняк спрабуе аспрэчыць дзеянні Міністэрства культуры РБ, якое ўзгадняла праектную дакументацыю і выдала дазвол на будаўніцтва аўтадарожнага моста на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці.

 Лукашэнка: мова — не для рэвалюцый

22.01.2014 Лукашэнка: мова — не для рэвалюцый

На заўвагу пра тое, што ў Беларусі на нацыянальнай мове друкуецца небагата кніг, Лукашэнка нагадаў, што калісь ужо прапаноўваў беларускім літаратарам напісаць хоць адзін годны твор, аднак пакуль ніхто яму такога не паказаў.

Канцэрт Касі Камоцкай у Менску забаронены

09.01.2014 Канцэрт Касі Камоцкай у Менску забаронены

Выступ сьпявачкі меўся быць першым афіцыйным канцэртам у Менску за апошнія 10 гадоў. "Адміністрацыя КЗ “Менск” заявіла, што падпарадкоўваецца не выканкаму, а адміністрацыі прэзыдэнта і не дала дазвол на правядзеньне", - паведаміла Кася Камоцкая парталу tuzin.fm.

У Брэсце забаранілі канцэрт праекту «Тузін.Немаўля»

13.12.2013 У Брэсце забаранілі канцэрт праекту «Тузін.Немаўля»

Імпрэза плянавалася на 15 сьнежня ў мясцовым Доме культуры. Пасьля тыдняў перамоваў кіраўніцтва Берасьця ў асобе намесьніка старшыні Генадзя Барысюка і кіраўніцы аддзелу ідэалягічнай працы Алы Старыкевіч забараніла правядзеньне канцэрту.

Палітвязень Ігар Аліневіч – першы лаўрэат прэміі імя Аляхновіча

11.12.2013 Палітвязень Ігар Аліневіч – першы лаўрэат прэміі імя Аляхновіча

У Міжнародны дзень правоў чалавека 10 снежня Беларускі Пэн-цэнтр і Радыё “Свабода” абвясцілі лаўрэатаў на прэмію імя імя Францішка Аляхновіча — за найлепшы твор, які быў напісаны ў зняволенні.

Магілёў: пададзена скарга з нагоды парушэння закона аб мовах

10.12.2013 Магілёў: пададзена скарга з нагоды парушэння закона аб мовах

У Магілёве на беларускамоўную скаргу адказалі па-руску. З гэтай нагоды намеснік старшыні Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамады) Ігар Барысаў напісаў скаргі ў магілёўскую пракуратуру, Магілёўскі аблвыканкам і Міністэрства транспарту і камунікацый.

06.12.2013 Фотавыставу "Першапачатак" і экспазіцыю да 80-годдзя СБП спехам згарнулі

У Дзяржаўным гістарычным музеі Беларусі спехам згарнулі выставу Саюза беларускіх пісьменнікаў. Фотавыставу "Першапачатак" і экспазіцыю да 80-годдзя СБП прэзентавалі 27 лістапада ў Нацыянальным гістарычным музеі. Працаваць яна павінна была да 8 снежня.

Рок за правы чалавека: Музыка – не для катаванняў

06.12.2013 Рок за правы чалавека: Музыка – не для катаванняў

Выпуск праваабарончага падкаста распавядае пра катаванні музыкай, якія практыкуюцца ў турмах кшталту Гуантанама і Абу-Грэйб. Пры гэтым не засталіся без увагі і вядомыя праваабаронцам “экзатычныя” спосабы катаванняў у мінскай “амерыканцы”.

У Магілёве цэлы квартал пазбавілі статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці

05.12.2013 У Магілёве цэлы квартал пазбавілі статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці

Дамы па вуліцы Лазарэнкі №5, 7, 13 і 15 больш не ахоўваюцца дзяржавай, і іх чакае ў бліжэйшы час далёка не светлая будучыня. Рашэнне аб пазбаўленні іх статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці было прынята 27 лістапада Беларускай рэспубліканскай навукова-метадычнай радай па пытаннях гісторыка-культурнай спадчыны.

У Оршы забаранілі канцэрт Вайцюшкевіча

27.11.2013 У Оршы забаранілі канцэрт Вайцюшкевіча

Выступ знакамітага спевака ўваходзіў ў шэраг мерапрыемстваў, прысвечаных Дню нараджэння Уладзіміра Караткевіча і павінен было адбыцца ў музеі пісьменніка сёння. Адпаведна і песні, якія павінны былі выконвацца на канцэрце, планаваліся пераважна на тэксты Уладзіміра Сямёнавіча.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства