viasna on patreon

У Магілёве распачалася інфармацыйная кампанія “Захаваем стары Магілёў”

2014 2014-06-09T12:33:28+0300 2014-06-09T12:33:28+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/nash-magileu.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Яе ініцыятарам выступіла незалежнае мясцовае выданне “НАШ Магілёў” (gazetanm.eu).

Арганізатары кампаніі плануюць прыцягнуць увагу магілёўцаў, грамадскіх актывістаў, а таксама чыноўнікаў да праблемы захавання архітэктурнай спадчыны горада.

У межах кампаніі плануецца правядзенне круглага стала, публікацыя шэрагу артыкулаў з гісторыкамі, грамадскімі актывістамі і праваабаронцамі, а таксама выданне шэрагу нумароў газеты “НАШ Магілёў”, якія будуць прысвечаны гэтай праблематыцы.

Арганізатары кампаніі адзначаюць, што нагодай для правядзення інфармацыйнай кампаніі стаў знос шэрагу архітэктурных будынкаў у 2013 годзе, якія былі пабудаваны ў 17-20 стагоддзях. Каб такога не паўтарылася ў 2014 годзе, патрэбна кансалідаваная пазіцыя як простых магілёўцаў, так і прадстаўнікоў грамадскасці, а таксама паразумення з боку чыноўнікаў.

Нагадаем, што ў мінулым годзе пад знос пайшоў дарэвалюцыйны будынак хоспіса, дом губернскага аканома XVII стагоддзя, дарэвалюцыйны адміністрацыйны будынак хлебазавода, а таксама паштовая станцыя ў вёсцы Вільчыцы Магілёўскага раёна.

Пра планы чыноўнікаў знесці той ці іншы будынак магілёўцы даведваліся ўжо тады, калі было прынята рашэнне. У некаторых выпадках магілёўскія праваабаронцы нават не паспявалі адрэагаваць на прынятае рашэнне, бо яно аказвалася ўжо выкананым. У гэтай сітуацыі варта ўзгадаць, што грамадскія слуханні не адбываліся, а калі яны ўсё ж праходзілі, то ніяк не ўплывалі на раней прынятае ўладамі рашэнні.

Таксама ў 2013 годзе дамы №5, 7, 13 і 15 па вуліцы Лазарэнкі былі пазбаўлены статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці. Зараз частка з іх перабудоўваецца пад гандлёвыя аб’екты.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства