viasna on patreon

У Брэсце намагаюцца стварыць яшчэ адзін беларускамоўны клас

2014 2014-06-08T08:06:15+0300 2014-06-08T08:06:15+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/mova-big.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На сённяшні дзень клас з навучаннем па-беларуску ёсць толькі ў пачатковай школе №34 Брэста, які з’явіўся тры гады таму паводле ініцыятывы неабыякавай да роднай мовы сям'і, якой давялося самастойна шукаць аднакласнікаў для свайго дзіцяці.

Гэтым разам спробы знайсці групу аднадумцаў вымушаны распачаць бацькі шасцігадовай Камілы Ляўчук пасля таго, як атрымалі адказ на свой запыт у аддзел адукацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна Брэста. З адказу вынікае, што чыноўнікі гатовыя стварыць новы беларускамоўны клас пры ўмове, калі там будуць навучацца не менш за пять дзяцей. Пры гэтым, каб дачка Каміла атрымлівала школьныя веды па-беларуску, яе бацькі да канца жніўня мусяць самі адшукаць ахвотных у справе камплектавання такога класу. Атрымліваецца, што адзел адукацыі фактычна перакладае сваю працу на бацькоў і не зацікаўлены, каб у горадзе адбывалася навучанне на адной з дзяржаўных моваў.

Бацькі Камілы Ляўчук не задаволены парадкам, які ўсталявалі чыноўнікі, і спасылаюцца на Канстытуцыю краіны, дзе замацавана права дзіцяці вучыцца па-беларуску незалежна ад колькасці дзяцей у класе. Зараз з дапомагай мясцовых сродкаў масавай інфармацыі вядзецца пошук аднагодкаў Камілы, што таксама жадаюць вучыцца на роднай мове.

 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства