viasna on patreon

Выйшла кніга Паўла Севярынца, якую ён напісаў у зняволенні

2014 2014-05-21T10:19:49+0300 2014-05-21T11:23:09+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/sieviaryniec_pavel.jpg
Павел Севярынец. Фота baj.by

Павел Севярынец. Фота baj.by

Саюз беларускіх пісьменнікаў у сваёй кніжнай серыі “Кнігарня пісьменніка” выдаў кнігу Паўла Севярынца “Беларуская глыбіня”. Зборнік складаецца з невялікіх эсэ, напісаных у зняволенні, якое Павел адбываў у вёсцы Купліна Пружанскага раёну.

Гэтыя эсэ ў аўтарскім чытанні спачатку гучалі ў эфіры Радыё Рацыя, а затым друкаваліся ў газеце “Наша Ніва”. Кніга практычна ўяўляе сабой дзённік, які Павел вёў у зняволенні, кажа старшыня Саюза беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч:

- У нас выйшла кніга Паўла Севярынца. Гэта кніга твораў, якія друкаваліся на працягу 2013 года ў тыднёвіку “Наша Ніва” і гучалі на Радыё Рацыя. Гэта творы, якія пісаліся калі Павел Севярынец быў у зняволенні і дасылаў свае запісы ў незалежныя СМІ. Гэта своеасаблівы дзённік ягонага знаходжяння ў зняволенні.

Кніга будзе прэзентавана ў Менску 10 червеня ў кнігарні “Логвінаў”.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства