Навіны на тэму: падкаст

Праваабаронца за кратамі: дармаеды, КПЧ ААН, агуркі і РЭП — знаёмімся з Леанідам Судаленкам у падкасце “Вясна прыйдзе”

24.09.2021 Праваабаронца за кратамі: дармаеды, КПЧ ААН, агуркі і РЭП — знаёмімся з Леанідам Судаленкам у падкасце “Вясна прыйдзе”

Леанід Судаленка — праваабаронца з Гомеля. Са студзеня 2021 года ён знаходзіцца ў СІЗА, а з верасня над ім распачаўся суд. У падкасце прапануем вам даведацца больш пра асобу і дзейнасць Леаніда Леанідавіча Судаленка.

"Прадстаўляць закон, парушаючы закон". Размова з былым сілавіком — у падкасце "Вясна прыйдзе"

25.08.2021 "Прадстаўляць закон, парушаючы закон". Размова з былым сілавіком — у падкасце "Вясна прыйдзе"

У новым выпуску падкаста былы супрацоўнік ППС Міраслаў распавядае пра свой досвед працы ў міліцыі і Фрунзенскім РУУС горада Мінска, у тым ліку падчас жнівеньскіх падзей 2020 года. А таксама пра тое, як уладкаваная сілавая сістэма і як думаюць тыя, хто ў ёй застаецца.

Беларусь вачыма замежных праваабаронцаў — новы выпуск падкаста “Вясна прыйдзе”

04.08.2021 Беларусь вачыма замежных праваабаронцаў — новы выпуск падкаста “Вясна прыйдзе”

Героі 21-га выпуску падкасту – гэта замежныя праваабаронцы, якія ў розны час былі ў Беларусі. У падкасце мы патэлефануем у Стакгольм, Варшаву, Парыж, Лондан і Оксфард – і яны самі распавядуць свае гісторы

Як там Марфа? Размова з Таццянай Гацура-Яворскай, якая сядзела ў СІЗА-1 разам з Марыяй Рабковай – у падкасце “Вясна прыйдзе”

21.04.2021 Як там Марфа? Размова з Таццянай Гацура-Яворскай, якая сядзела ў СІЗА-1 разам з Марыяй Рабковай – у падкасце “Вясна прыйдзе”

Праваабаронца Таццяна-Гацура Яворская тыдзень правяла з Марфай у адной камеры. Гэта стала скарбніцай інфармацыі пра Марфу. Як у яе справы?

"Gdzie польскі шпіён?" Гісторыя Каспера Сеніцкага ў падкасце "Вясна прыйдзе"

07.04.2021 "Gdzie польскі шпіён?" Гісторыя Каспера Сеніцкага ў падкасце "Вясна прыйдзе"

Ліванскія вадамёты, менскі АМАП і допыт КДБ.

“Чорны” аўторак 16 лютага: вобшукі ў “вясноўцаў” вачамі іх сваякоў – Новы выпуск падкаста “Вясна прыйдзе”

23.02.2021 “Чорны” аўторак 16 лютага: вобшукі ў “вясноўцаў” вачамі іх сваякоў – Новы выпуск падкаста “Вясна прыйдзе”

Прайшоў тыдзень пасля таго, як ПЦ "Вясна" падвергнуўся вобшукам. Сілавікі прыйшлі не толькі ў офіс, але і ў дамы “вясноўцаў”— там, дзе яны жывуць са сваімі роднымі. Менавіта ім і прысвячаецца новы выпуск падкаста.

Падкаст "Вясна прыйдзе": Тры гісторыі трох маці — і іх сыноў, рэпрэсаваных з-за прэзідэнцкіх выбараў 2020

30.12.2020 Падкаст "Вясна прыйдзе": Тры гісторыі трох маці — і іх сыноў, рэпрэсаваных з-за прэзідэнцкіх выбараў 2020

Апошні выпуск падкаста "Вясна прыйдзе" адыходзячага 2020 года прысвечаны гісторыям трох маці, чыіх дзяцей закранулі жорсткія рэпрэсіі. Гісторыі запісаныя ў розны час — да, падчас і пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Голас Марфы ў падкасце "Вясна прыйдзе". Выпуск прысвечаны праваабаронцы "Вясны" і палітзняволенай Марыі Рабковай

25.12.2020 Голас Марфы ў падкасце "Вясна прыйдзе". Выпуск прысвечаны праваабаронцы "Вясны" і палітзняволенай Марыі Рабковай

Марыя Рабкова ўжо тры месяцы знаходзіцца ў СІЗА№1. Яе чакаюць муж Вадзім Жаромскі, валанцёры, а таксама яе каты. Як ёй сядзіцца ў СІЗА? Ці даходзяць лісты? У 16-м выпуску падкаста "Вясна прыйдзе" мы пачуем таксама і голас Марфы — з тых інтэрв'ю, якія яна паспела даць да свайго зняволення.

"Мама, цябе не білі?" — Беларусь пасля жніўня і дзеці, якія жывуць у ёй

14.12.2020 "Мама, цябе не білі?" — Беларусь пасля жніўня і дзеці, якія жывуць у ёй

Усе мы пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі сталі жыць у новай рэальнасці. Але ў ёй таксама жывуць і нашы маленькія грамадзяне — ім і прысвечаны 15-ы выпуск подкаста "Вясна прыйдзе".

СІЗА №6, перадачы, сваякі і аўтазакі, якія прыбываюць у чацвер — Едзем у Баранавічы з падкастам "Вясна прыйдзе"

28.11.2020 СІЗА №6, перадачы, сваякі і аўтазакі, якія прыбываюць у чацвер — Едзем у Баранавічы з падкастам "Вясна прыйдзе"

У СІЗА№6 горада Баранавічы з кастрычніка сталі перавозіць затрыманых на мінскіх маршах — тых, каму уже не хапае месца на Акрэсціна. Мы з'ездзілі ў Баранавічы 29 кастрычніка — тады супалі адразу тры чацвяргі: адзіны ў тыдзень дзень прыёму на Акрэсціна, перавозка затрыманых у Баранавічы, адзіны (на той момант) дзень перадачы перадач у СІЗА№6.

Яшчэ адна нядзеля. Кардоны, 23.34 і людзі, якія гуляюць – новы выпуск падкаста "Вясна прыйдзе"

13.11.2020 Яшчэ адна нядзеля. Кардоны, 23.34 і людзі, якія гуляюць – новы выпуск падкаста "Вясна прыйдзе"

Адна з нядзель у Мінску. Хтосьці прабіраецца "партызанскімі сцежкамі"; хтосьці на хвілінку забягае ў кафэ, дзе дапамагаюць пратэстоўцам; хтосьці наўпрост адважваецца падысці да сілавікоў з пытаннем: "А што вы тут робіце?" А міма на самакатах катаюцца дзеці і абмяркоўваюць "ціхароў".

Заводзілі ў аўтазак са словамі “Всё, ты меня за**ала!” –  гісторыя затрыманай паэткі Ганны Комар у падкасце "Вясна прыйдзе"

08.10.2020 Заводзілі ў аўтазак са словамі “Всё, ты меня за**ала!” – гісторыя затрыманай паэткі Ганны Комар у падкасце "Вясна прыйдзе"

У аўтазаку Ганне сустрэўся веруючы амапавец, а у РУУСе – амапавец, які заляцаўся да затрыманай дзяўчыны. На Акрэсціна супрацоўнікі казалі “Женщины, приезжайте почаще, вы нам скрашиваете наши будни!“, а ў Жодзіна затрыманым зладзілі “дыскатэку”…

Вайсковы шпіталь і КДБ, Акрэсціна і катаванні, пагрозы і звальненне — гісторыя Алега Крыны ў падкасце "Вясна прыйдзе”

15.09.2020 Вайсковы шпіталь і КДБ, Акрэсціна і катаванні, пагрозы і звальненне — гісторыя Алега Крыны ў падкасце "Вясна прыйдзе”

У 11-м выпуску праваабарончага падкасту пачуем гісторыю 46-гадовага менчука Алега Крыны. Ён адзначае, што ў вайсковым шпіталі паток пацыентаў з 9 жніўня рэзка павялічыўся. І таксама сцвярджае, што з пацыентамі актыўна працавалі супрацоўнікі КДБ. А 11 жніўня Алег і сам трапіў на Акрэсціна, пасля чаго "супрацоўнікі ў цывільным" прыйшлі да яго.

Правасуддзе за 5 хвілін. Як судзілі на Акрэсціна? — Праваабарончы падкаст "Вясна прыйдзе"

01.09.2020 Правасуддзе за 5 хвілін. Як судзілі на Акрэсціна? — Праваабарончы падкаст "Вясна прыйдзе"

"Самы незалежны суд — у Беларусі", — заявіў Аляксандр Лукашэнка. А што ж распавядаюць людзі, якіх затрымалі 9 -12 жніўня, а потым судзілі наўпрост у ІЧУ на Акрэсціна?

Што трэба ведаць, калі вы збіраецеся на акцыю? — Праваабарончы падкаст "Вясна прыйдзе"

08.08.2020 Што трэба ведаць, калі вы збіраецеся на акцыю? — Праваабарончы падкаст "Вясна прыйдзе"

У Беларусі ўдзел у мірных сходах багаты рэпрэсіямі. Як на практыцы могуць разгортвацца падзеі? Якія ў вас ёсць правы і як варта сябе паводзіць? Што можна патрабаваць ад супрацоўнікаў праваахоўных органаў? Уся каштоўная інфармацыя — у дзевятым выпуску падкаста.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства