Цукерка, Барон і Лёля… Рэпрэсіі ў Беларусі вачыма хатніх гадаванцаў — у падкасце “Вясна прыйдзе” Аўдыё
https://spring96.org/be/news/105922
2021
2021-12-02T18:43:58+0300
2021-12-02T18:43:58+0300
2022-04-13T14:37:33+0300
be
https://spring96.org/files/images/sources/ikonka_24.jpg
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
“Вясна прыйдзе” распавядае, з якімі гісторыямі падчас беларускіх рэпрэсій сутыкаліся хатнія гадаванцы. Яны бачылі сілавікоў і ператрусы ва ўласным доме, ішлі на затрыманні і перажывалі нечаканае знікненне сваіх гаспадароў. Што адчувалі пры гэтым жывёлы і як мяняліся іх паводзіны?
Гісторыі хатніх улюбёнцаў распавядаюць іх гаспадары і відавочцы:
- Спаніэль на сутках: як гэта?
- Калі жывеш адзін з катом, то трэба ўлічыць, што ты можаш нечакана “адлучыцца” на 15 сутак — а ён застанецца адзін. Нават калі кот — Хмуры.
- Напалову шарпей Барон бачыў у сваім доме і КДБшнікаў, і ГУБАЗаўцаў (але тых больш зацікавіў верабейчык “Чык-чырык”). Нечакана пажылы сабака застаўся зусім адзін…
- Руская чорная тэр’ерка Кэндзі (Цукерка) была шчанюком, калі перажыла сілавы захоп дома. Чатыры ейныя гаспадары зніклі… А дзяцей яна цяпер шукае праз тэлефон.
- Котцы Лёлі прыйшлося пераадолець мяжу, каб уз’яднацца з гаспадыняй, якая з’ехала з краіны.
Рэпрэсіі бачаць не толькі беларусы, але і тыя, хто з імі побач, — іх хатнія гадаванцы. Пра гэта — у 24-м выпуску падкаста “Вясна прыйдзе”. Слухаем:
Слухайце гэты выпуск падкаста таксама на пляцоўках:
Падпісвайцеся на падкаст "Вясна прыйдзе", каб атрымліваць паведамленні аб новых выпусках.
Поўны спіс выпускаў "Вясна прыйдзе" можна пабачыць тут.
Пытанні, заўвагі і прапановы пішыце на пошту
Іншыя выпускі падкаста:
"Мама, цябе не білі?" — Беларусь пасля жніўня і дзеці, якія жывуць у ёй
Беларусь вачыма замежных праваабаронцаў — новы выпуск падкаста “Вясна прыйдзе”