"Мама, цябе не білі?" — Беларусь пасля жніўня і дзеці, якія жывуць у ёй Аўдыё
Прэзентуем 15-й выпуск праваабарончага падкаста "Вясна прыйдзе". Прысвечаны ён дзецям.
"Мама, цябе не білі?" — першае, што спытала сямігадовая дачка Вольгі Смалянка пасля яе вызвалення. Бацькі імкнуцца аберагаць яе ад інфармацыі аб гвалце ў Беларусі, але дзяўчынка задае пытанні аб тым, што адбываецца, і палохаецца людзей у чорным.
Малодшая дачка Алены Гесс кожны дзень пасля школы заходзіць да мамы на працу, каб праверыць, ці на месцы яна — Алену затрымлівалі на трое сутак, а потым завялі крымінальную справу за надпіс, прысвечаны Святлане Ціханоўскай.
Маленькі жыхар "Каскаду" (раён у Мінску) ужо прывык да амапаўцам на дзіцячай пляцоўцы.
Пяцігадовая дзяўчынка бачыла, як ГУБАЗіК граміў кавярню.
Дзіця крычала, калі амапаўцы збівалі чалавека…
Усе мы пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі сталі жыць сапраўды ў новай рэальнасці. Але ў ёй таксама жывуць і нашы маленькія грамадзяне — ім і прысвечаны 15-ы выпуск подкаста "Вясна прыйдзе":
* У падкасце выкарыстана аўдыё з сюжэту TUT.BY пра ГУБАЗіК вечарам 6 верасня ў Мінску
Слухайце выпуск падкаста таксама на Soundcloud ці YouTube.
Падпісвайцеся на падкаст "Вясна прыйдзе" на Soundcloud, каб атрымліваць паведамленні пра новыя выпускі!
А таксама спампуйце мабільную версію Soundcloud для таго, каб слухаць выпускі нашага падкаста праз мабільны тэлефон.
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся сюды: viasnapryjdzie96@gmail.com
Іншыя цікавыя выпускі падкаста:
СІЗА №6, перадачы, сваякі і аўтазакі, якія прыбываюць у чацвер — Едзем у Баранавічы з падкастам "Вясна прыйдзе"
Яшчэ адна нядзеля. Кардоны, 23.34 і людзі, якія гуляюць