СІЗА №6, перадачы, сваякі і аўтазакі, якія прыбываюць у чацвер — Едзем у Баранавічы з падкастам "Вясна прыйдзе" Аўдыё
У СІЗА№6 горада Баранавічы (Брэсцкая вобласць) з кастрычніка сталі перавозіць затрыманых на мінскіх маршах — тых, каму ўжо не хапае месца на Акрэсціна і ў ІЧУ Жодзіна. Перавозяць іх па чацвяргах, без папярэджання.
Чацвер для ІЧУ і ЦІП на Акрэсціна — гэта адзіны дзень перадач. Туды едуць сваякі, часта з іншых гарадоў, каб паспець перадаць перадачу — але раптам выязджаюць аўтазакі, і затрыманых вязуць у Баранавічы. Сваякам даводзілася ехаць услед за імі — бо да 29 кастрычніка ў СІЗА№6 чацвер быў таксама адзіным днём перадач (з трэцяга лістапада —па аўторках).
Мы з'ездзілі ў Баранавічы 29 кастрычніка — тады, калі супалі адразу тры чацвяргі:
- адзіны ў тыдзень дзень перадач на Акрэсціна,
- перавозка затрыманых у Баранавічы,
- адзіны (на той момант) дзень прыёму перадач у СІЗА№6.
Чаму асуджаныя па адміністрацыйных артыкулах ўтрымліваюцца не ў ІЧУ, а ў СІЗА? Што кажуць сваякі, якім давялося праехаць часам і па 500 кіламетраў: да Мінска, а затым адправіцца ў Баранавічы? Якія ў правілах прыёму перадач ёсць істотныя недахопы? Дзе лепш сядзець — ў Баранавічах ці на Акрэсціна? Чаму мясцовыя жыхары сталі валанцёрамі ля сцен СІЗА? Як гэта — калі нарэшце ў чацвер прыязджаюць доўгачаканыя аўтазакі?
Пра ўсё гэта слухайце ў 14-ым выпуску падкаста "Вясна прыйдзе", прысвечанаму аднаму дню ля сцен Баранавіцкага СІЗА№6 —чацвяргу 29 кастрычніка:
Слухайце выпуск падкаста таксама на Soundcloud ці YouTube.
Падпісвайцеся на падкаст "Вясна прыйдзе" на Soundcloud, каб атрымліваць паведамленні пра новыя выпускі!
А таксама спампуйце мабільную версію Soundcloud для таго, каб слухаць выпускі нашага падкаста праз мабільны тэлефон.
Па ўсіх пытаннях звяртайцеся сюды: viasnapryjdzie96@gmail.com
Іншыя цікавыя выпускі падкаста:
Яшчэ адна нядзеля. Кардоны, 23.34 і людзі, якія гуляюць – новы выпуск падкаста "Вясна прыйдзе"
Заводзілі ў аўтазак са словамі “Всё, ты меня за**ала!” – гісторыя затрыманай паэткі Ганны Комар у падкасце "Вясна прыйдзе