viasna on patreon

Яшчэ адна нядзеля. Кардоны, 23.34 і людзі, якія гуляюць – новы выпуск падкаста "Вясна прыйдзе" Аўдыё

2020 2020-11-13T00:01:40+0300 2020-11-13T03:42:01+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ikonka-13.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

13-ы выпуск праваабарончага падкаста "Вясна прыйдзе" прысвечаны адной з нядзель у Мінску – 25 кастрычніка. Але дата тут не зусім важная, бо такая нядзеля — кожная.

Хтосьці прабіраецца «партызанскімі сцежкамі», прыгадваючы, як на маршы пенсіянераў трапіў пад газ і светлашумавыя гранаты; хтосьці забягае на хвілінку ў кафэ, дзе пратэстоўцам прапануюць бясплатныя гарачыя напоі; хтосьці наўпрост адважваецца падысці да сілавікоў з пытаннем: "А што вы тут робіце?" А дзеці, якія катаюцца побач на самакатах, абмяркоўваюць "ціхароў".

Усіх, хто гуляе (і не толькі іх) аб'ядноўвае адзін вопыт – пасля 9 жніўня кожны даведаўся пра лічбы 23.34 і "няма такога беларуса, у якога ніхто б не пацярпеў" ад дзеянняў сілавікоў.

Прайшліся па вуліцах Мінска, пагаварылі з людзьмі, якія гулялі, і паназіралі за шумнымі кардонамі – аб тым, што з гэтага атрымалася, слухайце ў 13-ым выпуску подкаста "Вясна прыйдзе".

Слухайце выпуск падкаста таксама на  Soundcloud ці YouTube.

Падпісвайцеся на падкаст "Вясна прыйдзе" на Soundcloud, каб атрымліваць паведамленні пра новыя выпускі! 

А таксама спампуйце мабільную версію Soundcloud для таго, каб слухаць выпускі нашага падкаста праз мабільны тэлефон.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся сюды: viasnapryjdzie96@gmail.com

Іншыя цікавыя выпускі падкаста: 

Заводзілі ў аўтазак са словамі “Всё, ты меня за**ала!” – гісторыя затрыманай паэткі Ганны Комар у падкасце "Вясна прыйдзе"

У аўтазаку Ганне сустрэўся веруючы амапавец, а у РУУСе – амапавец, які заляцаўся да затрыманай дзяўчыны. На Акрэсціна супрацоўнікі казалі “Женщины, приезжайте почаще, вы нам скрашиваете наши будни!“, а ў Жодзіна затрыманым зладзілі “дыскатэку”…

Што трэба ведаць, калі вы збіраецеся на акцыю? — Праваабарончы падкаст "Вясна прыйдзе"

У Беларусі ўдзел у мірных сходах багаты рэпрэсіямі. Як на практыцы могуць разгортвацца падзеі? Якія ў вас ёсць правы і як варта сябе паводзіць? Што можна патрабаваць ад супрацоўнікаў праваахоўных органаў? Уся каштоўная інфармацыя — у дзевятым выпуску падкаста.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства